Мармуровае мора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мармуро́вае мо́ра (тур. Marmara): міжмацерыковае мора Міжземнаморскага басейну. Змяшчаецца паміж Еўропай і Малой Азіяй. Злучаецца пралівам Басфор з Чорным морам, пралівам Дарданелы — з Эгейскім морам.
Плошча 12 тыс. км²; даўжыня 280 км, найб. шырыня 80 км. Пераважна плыткаводнае з сярэдняй глыбінёй 250 м; у цэнтральнай частцы глыбіні да 1389 м. Тэмпература вады летам 20—29 °C, зімой — 8—9 °C. Салёнасць 22,5—26‰. Прылівы 0,4—1,0 м. Берагі моцна парэзаныя, пераважна гарыстыя, у паўночнага берага — падводныя рыфы. Асноўныя астравы — Мармара, Пашаліманы, Аўша, Прынцавы і інш.
Асноўныя порты і ВМБ: Стамбул, Ізміт, Бандырма, Гёльджук (усе — Турцыя).
Літ.:
- ВЭС-83, С.466.
| Моры Атлантычнага акіяна | |
|---|---|
| Унутраныя моры Еўразіі | Азоўскае · Мармуровае · Чорнае |
| Міжземнае мора | Адрыятычнае · Альбаран · Балеарскае · Іанічнае · Кіпрскае · Крыцкае · Лігурыйскае · Тырэнскае · Эгейскае |
| Моры на поўначы Еўропы | Балтыйскае · Вадэнскае · Гебрыдскае · Ірландскае · Ірмінгера · Кельцкае · Паўночнае |
| Моры ў Амерыцы | Карыбскае · Лабрадор · Мексіканскі заліў¹ · Саргасава · Скоша |
|
|
|
