З пляцоўкі Вікіпедыя.
Лінчопінг (шв.: Linköping) — горад у Швецыі, прыкладна за 200 км на паўднёвы захад ад Стакгольма. Галоўны горад ландскапу Эстэргётланд і адміністрацыйны цэнтр аднайменнага лена. 97 500 жыхароў (2005). Авіяцыйная і тэлекамунікацыйная прамысловасць. Універсітэт. Горад быў заснаваны ў XII стагоддзі.
[правіць] Выбітныя мясціны
Фантан Фолькунгаў у Лінчопінгу
Швецыя.
Да выбітных мясцінаў Лінчопінгу належаць: Кафедральны сабор (XII ст.), царква Св. Лаўрэнція (Sankt Larskyrka), замак XIII ст., Вялікая плошча (Stora torget) з фантанам Фолькунгаў, працы Карла Мілеса. Сярод музеяў варта адзначыць Музей пад адкрытым небам Стары Лінчопінг, дзе сабраны тыповыя для мясцовасці драўляныя пабудовы і пануе атмасфера XIX — пачатку XX стагоддзяў; Авіяцыйны; Музей лена Эстэргётланд, у якім ня толькі прадстаўлена гісторыя краю, але і творы знакамітых мастакоў (Альбрэхт Дзюрэр, Пер Хёрберг і іншыя).
[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
- ↑ Population in the country, counties and municipalities by sex and age 31/12/2009
[правіць] Вонкавыя спасылкі