Летні час

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Летні час (англ.: Daylight saving time) — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.

У Еўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

  раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час

  раёны, дзе пераход быў скасаваны

  раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся

У 2011 г. 82 краіны выкарыстоўваюць, у тым ці іншым варыянце, летні час (з іх у 9 краінах яно ўжываецца не ва ўсіх рэгіёнах), і 159 краін не выкарыстоўваюць[1]. У паўночным паўшар'і летні час выкарыстоўваецца часткова ў ЗША, Канадзе, Мексіцы (акрамя шэрагу штатаў і правінцый), цалкам ва ўсіх краінах Еўропы, акрамя Беларусi, Ісландыі і Расіі, а таксама ў Марока, Турцыі, Іране, Арменіі, Азербайджане, краінах Блізкага Усходу. У паўднёвым паўшар'і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі (у шэрагу штатаў), Новай Зеландыі, Парагваі, Уругваі, Бразіліі (у шэрагу штатаў), Чылі, Намібіі.

Адмовіліся ад увядзеня летняга часу Японія, Кітай, Індыя, Сінгапур, а таксама рэспублікі былога СССР: Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Грузія, Казахстан, Кіргізія. Пры гэтым Туркменістан, Грузія, Кіргізія і большая частка Казахстана і Узбекістана захавалі «дэкрэтны час». Расія адмовілася ад пераводу стрэлак з восені 2011 года, прыняўшы закон «Пра вылічэнне часу» паводле якога, рашэнне пра змену часавога пояса для суб'екта РФ прымаецца ўрадам Расіі.

Украіна.[2], Літва[3], Азербайджан[4] і Арменія[5] таксама могуць адмовіцца ад пераводу стрэлак з восені 2011 ці вёсны 2012 года.

Варта адзначыць, што на экватары розніца паміж працягласцю дня ўлетку і ўзімку неістотная (на экватары дзень і ноч цэлы год прыблізна па 12 гадзін). Пры набліжэнні да Паўночнага ці Паўднёвага полюсу розніца ў працягласці дня ўлетку і ўзімку становіцца ўсё больш істотнай. Гэта тлумачыць, чаму ў экватарыяльных ці трапічных краінах выкарыстанне «летняга» часу эканамічна немэтазгодна[6].

У розных краінах ідзе ажыўленая палітычная барацьба за захаванне ці адмену летняга часу. За захаванне выступаюць энергетыкі, вытворцы спартыўнага інвентара і сеткі рознічнага гандлю, за адмену — ахова здароўя, транспарт і фермеры.

Да 2011 года ў Расіі і да 2002 года ў Еўропе пераход на летні час ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам гадзіннікавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Пачынальна з 2002 года, паводле дырэктывы ЕС(2000/84/EC)[7] у Еўропе пераход на летні час ажыццяўляецца ў 01:00 па Грынвічы.

У ЗША і Канадзе з 2007 года пераход на летні час ажыццяўляецца ў другую нядзелю сакавіка ў 2:00 і вяртаецца зваротна ў першую нядзелю лістапада, таксама ў 2:00[8]. Варта заўважыць, што не па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, у канадскай правінцыі Саскачэван стрэлкі не пераводзяць[9].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Адзінкі вымярэння і стандарты часу