Горад мастацтваў і навук

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
L'Hemisfèric
L'Umbracle
El Museu de les Ciències Príncipe Felipe
El Palau de les Arts Reina Sofía

ГОРАД МАСТАЦТВАЎ І НАВУК (катал.: Ciutat de les Arts i les Ciencies, ісп.: Ciudad de las Artes y las Ciencias), архітэктурны комплекс з пяці будынкаў на асушаным дне ракі Турыя у горадзе Валенсія (Іспанія). Дызайн належыць валенсіянскаму архітэктару Сант'яга Калатрава, будаўніцтва пачалося ў 1996 годзе. Комплекс з'яўляецца адным з выбітных узораў сучаснай архітэктуры.

«Горад» складаецца з пяці будынкаў, якія звычайна завуцца па іх каталанскіх назвах:

  • El Palau de les Arts Reina SofiaОперны тэатр і сцэна для іншых тэатральных пастановак
  • L'Hemisferic — Кінатэатр Imax, планетарый, тэатр лазерных пастановак
  • L'Umbracle — Галерэя / сад
  • El Museu de les Ciencies Principe Felipe — Навуковы музей
  • L'Oceanografic — Акіянаграфічны парк на адкрытым паветры

Комплекс акружаны паркамі, ручаямі і басейнамі, гэтая тэрыторыя — папулярнае месца адпачынку жыхароў і гасцей горада, тут працуюць бары і кафэ.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах