Грабніцы кіраўнікоў Часона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грабніцы кіраўнікоў Часона*
Royal Tombs of the Joseon Dynasty**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Грабніца вана Санджона ў Сеуле
Тып Культурны
Крытэрыі iii, iv, vi
Спасылка [1]
Рэгіён*** Азія і Аўстралазія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2009  (33 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Грабніцы кіраўнікоў дзяржавы Часон — 40 грабніц ванаў і імператараў карэйскай дзяржавы Часон (1392—1910), размешчаныя на тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Грабніцы знаходзяцца ў 18 рэгіёнах краіны, яны былі ўзведзены ў знак павагі і праслаўлення дзей імператараў[1]. У 2009 годзе яны былі ўключаныя ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Кожная грабніца ўяўляе сабой комплекс з некалькіх аб’ектаў (будынкі, скульптуры), які мае складаную структуру-напрыклад, вобласць для «сустрэчы» жывых і мёртвых, вобласць для малітваў продкам, месца для памінальных службаў, ахоўныя будынкі і гэтак далей[2].

Зноскі

  1. Royal Tombs of the Joseon Dynasty - UNESCO World Heritage Centre). UNESCO. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2017. Праверана 22 кастрычніка 2010.
  2. A Trip to Royal Tombs of the Joseon Dynasty : Public Gardens for the Living and the Dead in the Vicinity of Seoul Архівавана 25 лістапада 2015.. English.visitkorea.or.kr. Retrieved on 2013-07-12.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]