Паўднёвая Карэя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| 대한민국;大韓民國 / 한국;韓國
Рэспубліка Карэя |
||
| герб | сцяг | |
|---|---|---|
|
дэвіз: ' |
||
| геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
| дата ўтварэння | ||
| дзяржаўная мова: | Карэйская | |
| сталіца: | Сеул | |
| прадстаўнік дзяржавы: | ||
| кіраўнік дзяржавы: | прэзідэнт Лі Мён Бак | |
| плошча: | 99,646 км² | |
| насельніцтва: | 48,846,823 2006 | |
| шчыльнасць насельніцтва: | 480 жых./км² | |
| грашовая адзінка: | Паўднёвакарэйская вона | |
| часавы пояс: | ||
| гімн: | Aegukga / 애국가;愛國歌 / Эгукка | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
| дамен у Інтэрнеце: | .kr | |
| міжнародны тэлефонны код: | +82 | |
| карта | ||
Паўднёвая Карэя - краіна ва Усходняй Азіі.
Змест |
[правіць] Дзяржаўны лад
[правіць] Прэзідэнт
Прэзідэнт з'яўляецца главой дзяржавы ў Паўднёвай Карэі. Цяперашні прэзідэнт Лі Мён Бак, які прадстаўляе партыю Ханнара быў абраны ў 2007 і ўступіў на пасаду ў 2008.
[правіць] Парламент
Аднапалатнае Нацыянальнае сабранне (299 месцаў). 243 дэпутата абіраюцца па мажарытарнай сістэме з адноснай большасцю галасоў у аднамандатных акругах, 46 — па нацыянальных партыйных спісах з 5-працэнтавым загараджальным бар'ерам. Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў — 4 года.
Выбары ў парламент пачалі праводзіцца з 1950.
[правіць] Эканоміка
Эканоміка Паўднёвай Карэі па стане на 2006 год з'яўляецца 14-й у свеце па валавому ўнутранаму прадукту (па парытэту пакупніцкай сілы) і 10-й у свеце па намінальным ВУП. Валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва вырас са 100 долараў ЗША у 1963 годзе, да больш за 20 000 долараў ЗША у 2005.
Ключавыя напрамкі паўднёвакарэйскай эканомікі за шасцідзесяцігадовую гісторыю існаванняў дзяржавы моцна змяніліся. У 1940-х гадах эканоміка краіны абапіралася пераважна на сельская гаспадарка і лёгкую прамысловасць. На працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў акцэнт зрушыўся ў бок лёгкай прамысловасці і вытворчасці тавараў народнага спажывання, а ў 70-х і 80-х гадах XX стагоддзя — у бок цяжкай прамысловасці. На працягу 30 гадоў пасля таго як прэзідэнт краіны Пак Чон Хі у 1962 году абвясціў пачатак першай пяцігодкі, эканоміка краіны расла вельмі высокімі тэмпамі, а сама структура эканомікі моцна змянілася.
Бурны эканамічны рост у 80-х гадах запаволіўся да канца дзесяцігоддзя. Да таго часу эканамічны рост запаволіўся да 6,5 % у год, а з ростам заработнай платы насельніцтва вырасла і інфляцыя.
Як і ў іншых высакаразвітых краінах, да пачатку 90-х гадоў сфера паслуг стала дамінуючай у эканоміцы краіны, а зараз яна складае дзве траціны ўсяго ВУП.