Грамадская арганізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Грамадская арганізацыя — няўрадавае добраахвотнае аб'яднанне грамадзян на аснове сумесных інтарэсаў і мэтаў. Часам выкарыстоўваецца азначэнне «трэці сектар» у дапаўненне да публічнага і прыватнага сектараў.[1]

Членамі грамадскай арганізацыі ў адпаведнасці з яе статутам могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы — грамадскія аб'яднанні. Членства ў грамадскай арганізацыі з'яўляецца абавязковым, што адрознівае яе ад грамадскага руху, дзе членства не патрабуецца.

Вышэйшым кіруючым органам грамадскай арганізацыі з'яўляецца з'езд (канферэнцыя) ці агульны збор. Пастаянна дзеючым кіруючым органам грамадскай арганізацыі з'яўляецца выбарны калегіяльны орган, падсправаздачны з'езду (канферэнцыі) ці агульнаму збору.

У выпадку дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскай арганізацыі яе пастаянна дзеючы кіруючы орган ажыццяўляе права юрыдычнай асобы ад імені грамадскай арганізацыі і выконвае яе абавязкі ў адпаведнасці са статутам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. PotÀuček, M. (1999) Not Only the Market: The Role of the Market, Government, and the Civic Sector. Central European University Press. p.34. (англ.)