Гранат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гранат
Punica granatum
Дрэва Punica granatum у жніўні, Ізраіль.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Punica L.

Сінонімы
Даччыныя таксоны
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   27277
NCBI   22662
GRIN   g:10147
IPNI   25518-1

Грана́т (Punica) — род кветкавых раслін сямейства Lythraceae.

Пашыраны ў Пярэдняй, Сярэдняй і Малой Азіі. Растуць гранаты на схілах гор ці ў далінах рэк.

Найбольш вядомы від гранат звычайны (Punica granatum). У Беларусі яго вырошчваюць у аранжарэях. Лістападобныя галінастыя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5 — 10 м. Плод несапраўдны ягадападобны (гранатына), са скураным покрывам (каляплоднікам) і 6 — 12 гнёздамі, якія напоўнены насеннем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культурных гатункаў) і болей.

Утрымліваюць да 11,8 % цукроў (фруктоза і глюкоза), да 1,9 % арганічных кіслот (у асноўным лімонную), вітаміны групы В, да 4 мг% вітаміну C, танін.

Плод граната

Плады розных гатункаў адрозніваюцца па смаку — ад прэснага і даволі салодкага да моцна кіслага. Ужываюць у свежым выглядзе, з іх гатуюць сокі, безалкагольныя напоі, пладова-ягадныя віны, лікёры, экстракты, сіропы. Гранатавы сок — каштоўны харчовы і дыетычны прадукт, яго ўжываюць у натуральным, сырым выглядзе або ў кансерваваным (гранадзін), з яго гатуюць кісялі, мусы, ім падфарбоўваюць кандытарскія вырабы і марожанае. Прыемны кісла-салодкі смак соку не толькі асвяжае, але і ўзбуджае апетыт, садзейнічае лепшаму засваенню ежы. Увараны (згушчаны) гранатавы сок — прыправа да ўсходніх смажаных мясных і рыбных страў, а таксама да страў з птушкі.

Здымаюць гранаты з другой палове верасня па лістапад (гранат, які сарвалі няспелым, цалкам ядомым стаць ужо не можа); захоўваць іх можна 4 — 5 (салодкія гатункі) або да 8 — 9 (кіслыя гатункі) месяцаў; лепш за ўсё пры тэмпературы каля 1° С.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Гранат // Праект «Наша ежа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]