Аляксандр Навумавіч Гранат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Навумавіч Гранат
Род дзейнасці выдавец
Дата нараджэння 1 (13) чэрвеня 1861
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1933(1933-09-07) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Навум Ківавіч Гранат[d]
Альма-матар

Аляксандр Навумавіч Гранат (1 (13) чэрвеня 1861, Магілёў — 7 верасня 1933, Масква) — расійскі выдавец, заснавальнік (разам з малодшым братам Ігнаціем Навумавічам) знакамітага выдавецтва «Гранат».

Нарадзіўся ў сям'і адэскага купца Навума (Нахіма) Ківавіча Граната. Дзядзька, будаўнічы падрадчык Сімха Ківавіч (Сямён Кірылавіч) Гранат (1831—1916), быў купцом першай і другой гільдый у Санкт-Пецярбургу[1].

Скончыў Рыжскае політэхнічнае вучылішча, інжынер-механік.

Рэклама энцыклапедычнага слоўніка выдавецтва «Гранат», 1898 год

Браты Гранат былі не толькі выдаўцамі, але і рэдактарамі выпусканых кніг. Выдаючы «Энцыклапедычны слоўнік Гранат», спрыялі непасрэдна стварэнню расійскіх энцыклапедый, і ўскосна пасля — савецкіх. У 1908 годзе з імі супрацоўнічаў У. І. Ленін[2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіў у шлюбе з Дзінай Майсееўнай Гінзбург. Дзеці: Сафія, Надзея (Наемія, 1893)[3] і Міхаіл (расстраляны ў 1931 годзе[4]).

Пляменнік (сын сястры) — рэвалюцыйны і гаспадарчы дзеяч, эканаміст Юрый Ларын. Траюрадны пляменнік — археолаг і этнограф Міхаіл Рыгоравіч Рабіновіч (1916—2000), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1993)[5].

Урны з прахам А. Н. Граната і яго жонкі пахаваны ў Маскве, у калумбарыі № 2 былога будынка Данскога крэматорыя на Новых Данскіх могілках[6].

Зноскі

  1. Гранат, Симха Кивов // Справочная книга о лицах С.-Петербургского купечества и других званий, акционерных и паевых обществах и торговых домах…. — СПб.: Типография СПб. Градоначальства, 1912. — С. 190.
  2. Сергей Владимирович Белов, Артур Павлович Толстяков. Русские издатели конца XIX-начала XX века. Наука, Ленингр. отд-ние, 1976, 168 с.; стр. 151—153
  3. Запись о рождении в Книге для записи родившихся евреев по городу Москве Архівавана 29 лістапада 2021. (Галоўархіў Масквы. Фонд № 2372, Маскоўская сінагога ведамства міністэрства спавяданняў. Адзінка захоўвання № 37, 1890—1896, у пошукавіку стар. 333, у кнізе запіс пад нумарам 8). Запіс пра нараджэнне Наеміі (Надзеі) Гранат.
  4. "Гранат Михаил Александрович (1896)" [руская]. Праверана 2018-11-17.
  5. М. Г. Рабинович. Записки советского интеллектуала(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 23 снежня 2013.
  6. Урны ў калумбарыі Данскога крэматорыя. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2016. Праверана 22 верасня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]