Граф’я

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Граф’я́ — малюнак, зроблены ўціснутай па сырым грунце (ляўкасе) лініяй. У беларускім іканапісе сустракалася ў XIVXIX стст. Граф’ямі адзначаліся німбы і дэталі абразоў («Маці Божая Іерусалімская» з Брэсцкай вобласці, XVI ст.; «Маці Божая Кармеліцкая» з Гродзенскай вобласці, пачатку XVII ст., абодва ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі). 3 XVIII ст. замест характэрнага для XVI—XVII стст. разьбянога на фонах абразоў ужывалі малюнак, створаны з дапамогай граф’і («Ушэсце» з Брэсцкай вобласці работы П. Клачковіча, 1751; «Ілля Прарок» з Магілёўскай вобласці, 1-я палова XVIII ст., Магілёўскі краязнаўчы музей).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]