Гросвенедыгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гара Гросвенедыгер (1900).

Гро́свенеды́гер (ням.: Großvenediger) — найбольшая з вяршынь Венедыгерскай групы ў Высокім Таўэрне, горнай градзе на аўстрыйскай мяжы ва ўсходняй частцы федэральных зямель Ціроль і Зальцбург. Гэта чацвёртая па вышыні гара ў Аўстрыі. Вяршыня пакрытая ледавікамі, яна з’яўляецца часткай нацыянальнага парку Высокага Таўэрна.