Грэлка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грэлка або тэрмафор — прылада для сагравання часткі цела сухім цяплом з мэтай папярэджання пераахалоджвання, або для мясцовага лячэння цяплом. Найбольш распаўсюджаныя віды грэлак — герметычныя гумовыя ёмістасці, якія запаўняюцца гарачай вадой, электрычныя (электратэрмічныя) грэлкі, хімічныя грэлкі[1][2]. У старажытнасці ў якасці грэлак часта ўжываліся ёмістасці (скураныя мяшкі, гліняныя і медныя пасудзіны) з гарачай вадой або з сыпкімі рэчывамі (крупой, соллю, пяском, попелам), а таксама нагрэтыя прадметы (камяні, цэгла). Падобныя самаробныя грэлкі працягваюць выкарыстоўвацца ў хатнім побыце і зараз.

Зноскі

  1. Сергей Бесараб «Энтальперы» — одноразовые химические грелки и холодные компрессы / Meдыум — medium.com, 13 студзеня 2022
  2. Сергей Бесараб Беспламенные каталитические источники тепла/ Патрэон — patreon.com, 14 студзеня 2022