Гума

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гума (польск. guma, ад лац. gummi «камедзь») — эластычны матэрыял, які атрымоўваюць вулканізацыяй каўчуку. Па ступені вулканізацыі гумы падзяляюцца на мяккія (1-3% серы), паўцвёрдыя і цвёрдыя (30% серы) (эбаніт). Аб'ёмная вага - 1,2 т/м³.

[правіць] Ужыванне

Гума выкарыстоўваецца ў вытворчасці аўтамабільных шын і гума-тэхнічных вырабаў.

[правіць] Вырабы з гумы ў прамысловасці

Для атрымання прагумаваных тканін бяруць ільняную або папяровую тканіну і гумавы клей, які ўяўляе гумавую сумесь, раствораную ў бензіне або бензоле. Клей старанна і раўнамерна размазваюць і ўпрасоўваюць у тканіну; пасля прасушкі і выпарэння растваральніка атрымліваюць прагумаваную тканіну. Для вырабу пракладкавага матэрыялу, здольнага вытрымліваць высокія тэмпературы, ужываюць параніт, які ўяўляе гумавую сумесь, у якую ўведзена азбеставае валакно. Такую сумесь змешваюць з бензінам, прапускаюць праз вальцы і вулканізуюць ў выглядзе лістоў таўшчынёй ад 0,2 да 6 мм.

Для атрымання гумавых трубак і профіляў сырую гуму прапускаюць праз шпрыц-машыну, дзе моцна разагрэтая (да 100—110 °) сумесь праціскаецца праз профільную галоўку. У выніку атрымліваюць профіль, які падвяргаюць вулканізацыі.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах