Грэнландскі сабака
| Грэнландскі сабака | |
| Характарыстыкі | |
|---|---|
| Рост |
сабакі: ад 60 см |
| Паходжанне | |
| Краіна | |
| Класіфікацыя МКФ | |
| Група |
5 |
| Секцыя |
1 |
| Нумар стандарту | |
| Грэнландскі сабака на Вікісховішчы | |
Грэнландскі сабака (дацк.: Gronlandshund) — парода сабак, якая адносіцца па класіфікацыі МКФ да групы шпіцаў. Выведзена ў Грэнландыі.
Звесткі аб пародзе [правіць]
Грэнландскі сабака - адна з самых старажытных парод ездавых сабак. Адметныя якасці: сіла, стойкасць і цягавітасць, таксама выдатна развітыя нюх і здольнасць да арыентацыі. Грэнландскія сабакі дапамаглі Руалю Амундсену, нарвежскаму палярнаму падарожніку, прыйсці першым у час гонак да паўднёвага полюса. Сабак гэтай пароды выкарыстоўвалі для палявання на цюленяў, мядзведзяў і паўночных аленяў. Валодаючы ад прыроды рэзкім тэмпераментам, грэнландскія сабакі заўсёды прыязныя ў адносінах да чалавека. Як вартавыя сабакі не выкарыстоўваюцца. У кантынентальную Еўропу грэнландскіх сабак ўпершыню прывёз з палярнай экспедыцыі Поль-Эміль Віктор у 1936 годзе.
Парода рэдка сустракаецца ў Еўропе, у тым ліку і ў Скандынавіі.