Паўднёвы полюс

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Станцыя Амундсен-Скот з вышыні птушынага палёту

Паўднё́вы по́люс — кропка, у якой уяўная вось кручэння Зямлі перасякае яе паверхню ў Паўднёвым паўшар'і.

Паўднёвы полюс размешчаны ў межах Палярнага плата Антарктыды на вышыні 2800 метраў. Таўшчыня лёду ў раёне Паўднёвага полюсу — 2840 метраў. Сярэднегадовая тэмпература паветра складае -48,9 °C (максімальная -14,7 °C, мінімальная -74,3 °C).

У снежні 1911 году Паўднёвага полюса дасягнула нарвежская экспедыцыя Руаля Амундсена, у студзені 1912 — англійская экспедыцыя Роберта Скота. У 1929 годзе амерыканец Рычард Бэрд першым праляцеў на самалёце над Паўднёвым полюсам. У 1958 годзе брытанска-новазеландская экспедыцыя Вівіяна Фукса і Эдмунда Хілары ажыццявіла першы трансантарктычны паход ад мора Уэдэла праз Паўднёвы полюс да мора Роса.

З 1957 году на Паўднёвым полюсе дзейнічае навуковая станцыя ЗША «Амундсен-Скотт», але з-за руху льдоў у 2006 годзе станцыя знаходзілася прыкладна ў 100 метрах ад полюса.

гл.таксама