Гусачок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Гусачок» — беларускі народны танец. Блізкі да карагода. Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Танцоры імітуюць рухі гусей за важаком: нетаропкі, з боку ў бок крок, звілістыя лініі, спіралі ў малюнку. Часта суправаджаецца прыпеўкамі: «Гэй, гэй, гусачок, // Ці харошы касначок? // Гэр, гэр, гуска, // Ці хароша хустка?». Зафіксаваны ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]