Гусялапка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гусялапка
Alchemilla mollis Jättipoimulehti H6144 C.jpg
Alchemilla mollis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alchemilla L.

Сінонімы
Арэал
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   184563
NCBI   23138
EOL   29928
GRIN   g:361
IPNI   33633-1

Гусялапка (Alchemilla) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Каля 300 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Еўропы, таксама ў Азіі, Паўночнай Афрыкі і ў Амерыцы. На Беларусі больш 20 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя: гусялапка вастралопасцевая, горная, шызаватая, зграбная, балтыйская, голасцябловая. Зрэдку трапляюцца: гусялапка караткалопасцевая, хвалісталістая, бугрыстая, голая. Растуць на лугах, у светлых лясах, на высечках, узлесках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог і на пустках.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны пераважна з паўзучым дравяністым карэнішчам. Сцёблы прыўзнятыя, густа ўкрытыя валаскамі, рэдка амаль голыя. Лісце лопасцевае або далонепадобна рассечанае, круглаватае, складкаватае накшталт гусінай лапкі (адсюль назва), прыкаранёвых чаранках, у разетцы. Кветкі дробныя, зялёныя або жаўтаватыя, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — арэшкападобны. Характэрны апаміксіс.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе віды тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя) і лекавыя (мачагонны, адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак), некаторыя — кармавыя і дэкаратыўныя расліны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».