Гіпаліт Паланевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіпаліт Паланевіч
Дата нараджэння 10 (23) жніўня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1997(1997-10-24) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар

Гіпалі́т Палане́віч (псеўд.: Г.Няміга; 10 (23) жніўня 1907[1], Мінскі павет — 24 кастрычніка 1997, ЗША) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, гісторык, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу ў Менску, Ленінградскі педагагічны інстытут (1932).

Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі, у 1936—1940 гадах вязень Ухта-Іжэмскага лагера НКУС Комі АССР. Пасля вызвалення працаваў у школе. У час нямецкай акупацыі настаўнічаў у Беларусі. З 1944 года ў эміграцыі. У 1946—1950 гадах супрацоўнік беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе (амерыканская зона акупацыі, пазней Заходняя Германія).

У 1950 годзе пераехаў у ЗША, дзе скончыў універсітэт (1962). Працаваў у сістэме бібліятэк Нью-Ёрка. Адзін з арганізатараў беларускіх тэатральных груп у рэгіёне Нью-Ёрк—Нью-Джэрсі, беларускага каталіцкага руху ў ЗША. Аўтар артыкулаў пра гісторыю і адукацыю, навуку і культуру Беларускай ССР (апублікавана ў «Беларускім зборніку»). Супрацоўнік Інстытута вывучэння СССР (Мюнхен). Друкаваўся ў эмігранцкіх часопісах і газетах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут беларускай культуры — Беларуская Акадэмія навук — Акадэмія навук БССР. Мюнхен, 1957.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]