Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна
(РДПУ)
руск.: Российский государственный педагогический университет имени А. И. Герцена
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва руск.: Российский государственный педагогический университет имени А. И. Герцена
Міжнародная назва The Herzen State Pedagogical University of Russia
Заснаваны 1797
Тып Вышэйшая навучальная ўстанова
Размяшчэнне  Санкт-Пецярбург
Сайт www.herzen.spb.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна (руск.: Российский государственный педагогический университет имени А. И. Герцена) — педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1797 годзе, калі па ўказе расійскага імператара Паўла І Пецярбургскі Выхаваўчы дом атрымаў самастойнасць і быў ураўнаваны ў правах з Маскоўскім аддзяленнем Выхаваўчага дома. Выхаваўчы дом у Санкт-Пецярбургу, мэтай якога першапачаткова была апека над сіротамі, стаў і адукацыйнай установай, дзе сіроты маглі атрымаць прафесіі гувернантак і настаўніц музыкі, моў, фізічнай культуры.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі Пецярбургскі Выхаваўчы дом быў рэарганізаваны ў Адзіны педагагічны інстытут. У 1919 годзе ў інстытуце адчыняецца рабочы факультэт, а ў 1920 годзе інстытуту прысвойваецца імя Аляксандра Іванавіча Герцэна. У 1923 годзе Адзіны педагагічны інстытут пераназываецца ў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

21 студзеня 1991 года ўніверсітэт набыў сваю сучасную назву[1].

Адукацыйныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут усходазнаўства
  • Інстытут дзяцінства
  • Інстытут дэфекталагічнай адукацыі і рэабілітацыі
  • Інстытут замежных моў
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій і тэхналагічнай адукацыі
  • Інстытут гісторыі і сацыяльных навук
  • Інстытут музыкі, тэатра і харэаграфіі
  • Інстытут народаў Поўначы
  • Інстытут педагогікі
  • Інстытут псіхалогіі
  • Інстытут рускай мовы як замежнай
  • Інстытут фізікі
  • Інстытут фізічнай культуры і спорту
  • Інстытут філасофіі чалавека
  • Інстытут мастацкай адукацыі
  • Інстытут эканомікі і кіравання

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт бяспекі жыццядзейнасці
  • Факультэт біялогіі
  • Факультэт геаграфіі
  • Факультэт матэматыкі
  • Філалагічны факультэт
  • Факультэт хіміі
  • Юрыдычны факультэт

Філіялы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі