Давернае кіраванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Давернае кіраванне — кіраванне маёмасцю ў зацікаўленасцях даверніка за ўзнагароджанне.

Прадугледжвае перадачу маёмасці давернаму кіраўніку на вызначаны тэрмін без пераходу права ўласнасці. Здзелкі з перададзенай маёмасцю ажыццяўляюцца ад імя давернага кіраўніка з адпаведнай пазнакай «Д.К.». Прадметам давернага кіравання бываюць прадпрыемствы, нерухомасць, каштоўныя паперы, выключныя правы і грошы[1].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

  • Па загадзе. Здзелка з маёмасцю ажыццяўляюцца на пісьмовае распараджэнне даверніка.
  • Па ўзгадненні. Даверны кіраўнік прапануе даверніку здзелку на ўхваленне.
  • Поўнае. Даверны кіраўнік самастойна ажыццяўляе дзеянні з маёмасцю[1].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Паводле 898-га артыкула Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, «Даверным кіраўніком можа быць індывідуальны прадпрымальнік або камерцыйная арганізацыя». Згодна з 899-м артыкулам Грамадзянскага кодэкса, «Дагавор давернага кіравання заключаецца на тэрмін, які не перавышае 5 гадоў». Пагатоў «Пры адсутнасці заявы аднаго з бакоў пра спыненне дагавора па сканчэнні тэрміну яе дзеяння ён лічыцца працягнутым на той самы тэрмін і на тых самых умовах, якія былі прадугледжаныя дагаворам». Паводле 900-га артыкула Кодэкса, «Дагавор давернага кіравання маёмасці мае быць заключаным у пісьмовым выглядзе» і «падлягае дзяржаўнаму ўліку» ў выпадку кіравання нерухомасцю. Згодна з 901-м артыкулам, «Маёмасць, перададзеная ў давернае кіраванне,... адлюстроўваецца ў давернага кіраўніка на асобным балансе, і па ёй вядзецца самайстойны ўлік. Для разлікаў па дзейнасці, звязанай з даверным кіраваннем, адчыняецца асобны банкаўскі рахунак». Паводле 909-га артыкула Грамадзянскага кодэкса Беларусі, «Давернае кіраванне маёмасці можа быць таксама ўсталявана: 1) з прычыны патрэбы ў пастаянным кіраванні маёмасцю падапечнага або маёмасцю грамадзяніна, прызнанага адсутным без вестак»; 2) «на падставе запавету, у якім прызначаны выканаўца»[2].

За 2017 год абсяг грошай у даверным кіраванні камерцыйных банкаў Беларусі вырас на 99,6% да 92,2 млн рублёў ($46,1 млн). Прычынай паслужыла падзенне працэнтных ставак па валютных укладах да ўзроўню, які перастаў пакрываць інфляцыю долара ЗША. Прыбытковасць размяшчэння сродкаў у замежныя каштоўныя паперы праз давернае кіраванне вымяралася ў некалькіх дзясятках працэнтаў гадавых. Пагатоў існавала пагроза страты ўкладанняў у выпадку падзення вартасці каштоўных папераў. На ліпень 2018 года найменшы памер укладанняў у давернае кіраванне банкам складала ад $10 000 у «Беларусбанка» да $50 000 у «Прыорбанка»[3]. Па закрытых у 2017 годзе дамовах давернага кіравання ў «Беларусбанку» сярэдняя прыбытковасць перавышала 17% за год[1].

Зноскі

  1. а б в "Давернае кіраванне грашовымі сродкамі ў замежнай валюце". 2018. Праверана 19 ліпеня 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |выдавец= ігнараваны (даведка)
  2. А.Лукашэнка (12 студзеня 2017). "Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 г. № 218-З" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 19 ліпеня 2018.
  3. Дзмітрый Заяц (16 ліпеня 2018). "Валютныя ўкладчыкі пачынаюць больш актыўна цікавіцца інвеставаннем у замежныя каштоўныя паперы". БелаПАН. Архівавана з арыгінала 23 верасня 2020. Праверана 19 ліпеня 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]