Беларускі рубель
| Беларускі рубель |
|
|---|---|
|
|
|
| Код ISO 4217 | BYR |
| Краіна | Рэспубліка Беларусь |
| Абрэвіятура | Br |
| Абменны курс (на 01.01.2013г.) | |
| 1 € | = 11 340 BYR |
| 1 $ | = 8 570 BYR |
Беларускі рубе́ль (код ISO BYR, да 2000 — BYB) — афіцыйная валюта Рэспублікі Беларусь.
Скарачаецца як Br. 1 беларускі рубель фармальна дзеліцца на 100 капеек . У хаджэнні банкноты наміналам 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000, 10000, 20000, 50000, 100000 і 200000 рублёў. Абвешчана скасаванне банкнот ў 10 і 20 рублёў. Манет або банкнот, намінаваных у капейках, не выпускаецца.
Змест |
Назва [правіць]
Назва беларускі рубель была прынята пасля адмовы Беларусі ад савецкага рубля. Да 1995 года існаваў праект іншай назвы нацыянальнай грашовай адзінкі — беларускі талер[1]. У народзе беларускі рубель часта мянуецца зайчык, бо дадзеная жывёла была намалявана на банкноце вартасцю 1 рубель (узору 1992).
Гісторыя [правіць]
Сітуацыя пасля распаду СССР [правіць]
У пачатку 1992 г., падчас распаду ўсесавецкай грашовай сістэмы, у Беларусі была ўведзеная купонная сістэма, затым — разліковыя білеты Нацыянальнага Банка. Афіцыйны абменны курс складаў адзін беларускі рубель за дзесяць савецкіх рублёў.
З 1 ліпеня 1992 г. пачалі праводзіцца аперацыі ў безнаяўных беларускіх рублях. У канцы ліпеня 1993 г. пачалі выводзіць з абарачэння расійскі і савецкі рублі. Беларускі рубель стаў адзіным законным сродкам плацяжоў на тэрыторыі краіны. І, нягледзячы на тое, што ў верасні Казахстан, Арменія, Расія, Узбекістан і Таджыкістан падпісалі новую дамову аб стварэнні рублёвай зоны новага тыпу, у Беларусі поўным ходам ішла падрыхтоўка праекту ўвядзення нацыянальнай грашовай адзінкі — беларускага талера.
Грашовая палітыка пры прэзідэнце А. Лукашэнка [правіць]
90-я гады [правіць]
Пасля распаду Савецкага Саюза эканоміка Беларусі знаходзілася ў крызісе. Пасля перамогі на выбарах у ліпені 1994 г. Аляксандра Лукашэнка, курс манетарнай палітыкі дзяржавы быў накіраваны на паэтапнае звужэнне свабоднага цэнаўтварэння на ўнутраным валютным рынку. Былі ўведзеныя абмежаванні для юрыдычных і фізічных асоб па набыцці замежнай валюты. Паступова сфармаваўся шырокі чорны валютны рынак.
У 1998 г. Нацыянальны Банк быў фактычна падпарадкаваны Радзе Міністраў, а старшынёй быў прызначаны Пётр Пракаповіч.
На пачатак 1999 г. афіцыйны курс быў ніжэй ценявога ў 2-2,5 разоў. Такімі «падвойнымі стандартамі» былі абумоўленыя шматлікія афіцыйныя справаздачы тых гадоў, якія паведамлялі аб «гіганцкім росце» беларускай эканомікі. Пры індэксацыі афіцыйных паказчыкаў па рэальным курсе рубля, некаторыя з іх прымалі адмоўнае значэнне.
Эканамічная палітыка дзяржавы ў 1990-х патрабавала ўсё большых грашовых уліванняў. Пазбаўлены самастойнасці Нацбанк стаў выкарыстоўвацца ўрадам як друкавальны станок, выпускаючы мільярды незабяспечаных рублёў. За перыяд з 1996 па 2000 гг. аб'ём неаплачанай запазычанасці дзяржавы перад камерцыйнымі банкамі вырас больш, чым 140 раз[Крыніца?]. Нацбанк даваў пазыкі банкам, каб падтрымліваць іх ліквіднасць. Крытычны стан банкаўскай сістэмы быў выкліканы ціскам дзяржавы, якая патрабавала ад банкаў крэдытаваць стратны аграпрамысловы комплекс. У выніку 10 з 27 беларускіх камерцыйных банкаў знаходзіліся ў пачатку 2000 г. у стане ліквідацыі[Крыніца?].
Афіцыйны курс рубля знізіўся з 1995 па 2000 гг. у 30,2 разоў[Крыніца?]. У верасні 1999 г. пачаўся выпуск купюр вартасцю ў 5 000 000 рублёў. З-за бескантрольнай эмісіі рублёў Нацбанкам беларуская валюта практычна перастала выкарыстоўвацца ў замежнаэканамічных разліках.
Валютная інтэграцыя з Расіяй [правіць]
З пачатку свайго кіравання прэзідэнт Лукашэнка пачаў актыўна дзейнічаць у кірунку інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй. З самага пачатку ішла размова і аб уводзінах адзінай беларуска-расійскай валюты. Артыкул 13 падпісанны ў 1999 г. «Дамовы аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы» прадугледжваў уводзіны адзінай грашовай адзінкі. 30 лістапада 2000 у Мінску была падпісана Міждзяржаўная дамова паміж Беларуссю і Расіяй аб уводзінах адзінай грашовай адзінкі і фармавання адзінага эмісійнага цэнтра Саюзнай дзяржавы. Яна прадугледжвала, што роля адзінай грашовай адзінкі з 1 студзеня 2005 г павінен быў выконваць расійскі рубель, а з 1 студзеня 2008 г павінна быць уведзеная адзіная грашовая адзінка Саюзнай дзяржавы. Вакол размяшчэння і кантролю за гэтым цэнтрам разгарэлася доўгая дыскусія — ці павінна гэта быць Масква, Мінск, або нейкі трэці горад.
На сённяшні дзень расійскі рубель так і не ўведзены ў Беларусі ў якасці адзінай валюты. Эксперты расходзяцца ў адзнаках адносна таго, ці будзе гэта зроблена ўвогуле.
У верасні 2005 г. пасля правядзення паседжання Саўміна Саюзнай Дзяржавы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў заявіў журналістам што Расія і Беларусь не гатовыя да ўводзін адзінай валюты з 2006 г і не гатовыя назваць новыя тэрміны датуль, пакуль не будуць створаныя эканамічныя ўмовы для гэтага рашэння, у прыватнасці, маецца ў выглядзе рашэнне пытанняў па эмісійным цэнтры і па выраўноўванню эканамічных умоў у нашых краінах. Фрадкоў адзначыў: «Гэта пытанне не здымаецца, пытанне актуальна, больш таго, узнікае разуменне комплекснасці і неабходнасці рашэнняў, прадвызначалых умовы для таго, каб адзіная валюта запрацавала ў інтэрасах і Расіі, і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы ў цэлым»
Бягучая сітуацыя [правіць]
1 студзеня 2000 у Беларусі была праведзеная дэнамінацыя рубля, выкліканая ў тым ліку стабілізаваць нацыянальную валюту. Прыярытэтам палітыкі Нацбанка стала падтрыманне курсу рубля — такія былі патрабаванні расійскага боку. Была дазволенна продаж долараў у абменных курсах. Быў адкрыты доступ банкаў-нерэзідэнтаў на ўнутраны валютны рынак і знятыя абмежаванні па выкарыстанню беларускага рубля ў замежнаэканамічных аперацыях. Палітыка Нацыянальнага Банка і спрыяльныя вонкавыя фактары прывялі да стабілізацыі курсу беларускага рубля. На фоне пазітыўных змен у эканоміцы і падатковай сферы (паніжэнне ПДВ з 20 % да 18 %, падатку з абарачэння з 4,5 % да 4,15 % і г. д.), з пачатку 2004 г. курс беларускага рубля па стаўленню да долара ЗША і расійскаму рублю застаецца фактычна нязменным. Ён усё больш карыстаецца даверам насельніцтва, пра што кажа сталы рост банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюце.[2]
Па словах старшыні кіравання Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча, беларускі рубель можа стаць цалкам канвертоўным у 2010 годзе.[3]
16 марта 2006 французскі банк BNP Paribas пачаў катыраваць беларускі рубель па стаўленню да амерыканскага долара на міжбанкавым рынку. Гэты крок сведчыць аб цікавасці да беларускага рубля як стабільнай валюце. Банк выставіў двухбаковую катыроўку — ён прадае і купляе беларускую валюту па стаўленню да долара ЗША. Намеснік старшыні кіравання Нацбанка Васіль Мацюшэўскі назваў дадзены факт досыць знакавай падзеяй. «Гэта кажа аб тым, што кіроўныя сусветныя фінансавыя інстытуты з цікавасцю назіраюць за стабілізацыяй нашай крэдытнай палітыкі ў цэлым, і ў тым ліку беларускага рубля. З'яўляецца цікавасць да беларускага рубля як аб'екту інвеставання»
Золатавалютныя рэзервы [правіць]
Нацбанк праводзіць палітыку сталага павелічэння золатавалютных рэзерваў. Перад Нацбанкам стаіць задача павялічыць іх у 2010 г. да $6 млрд.
Па стане на 1 сакавіка 2008 г, міжнародныя рэзервавыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, склалі $4 млрд. 352.9 млн. павялічыўшыся з пачатку года на 4,1%. Міжнародныя рэзервавыя актывы ў нацыянальным азначэнні павялічыліся за гэты-жа перыяд на 9,1%, да $5 млрд. 446,6 млн.[4]
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ па стане на снежань 2007, склалі $4182,2 млн, павялічыўшыся з пачатку года 202,4 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным азначэнні склалі $4997,6 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 185 %.[5]
Па стане на 1 студзеня 2006 г. аб'ём міжнародных рэзервавых актываў Беларусі ў азначэнні адмысловага стандарту распаўсюджвання дадзеных МВФ складаў $1 296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанка ў замежнай валюце, каштоўных металах і камянях складалі $1 629,6 млн, павялічыўшыся за год на $449,7 млн. Залаты запас краіны складаў 25,02 тоны (у валютным эквіваленце — $412,7 млн).
Па метадалогіі МВФ, міжнародныя рэзервавыя актывы Беларусі за 2004 год павялічыліся на 54,4 % і склалі на 1 студзеня 2005 г. $770,2 млн. У 2004 годзе золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным азначэнні выраслі на 17,1 % да $1,047 млрд.
Стаўка рэфінансавання [правіць]
Нацбанк Беларусі некалькі год праводзіў курс на паступовае паніжэнне стаўкі рэфінансавання. Да прыкладу на пачатак 2004 г. яна складала 28%, на пачатак 2005 — 17%, на пачатак 2006 — 11%, на пачатак 2007 — 10%[6]. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту які назіраўся ў пачатку 2007 г. ва ўмовах рэзкага падвышэння кошту на закупляны Беларуссю прыродны газ было прынята рашэнне падвысіць стаўку рэфінансавання з 10 % да 11 %, аднак пасля стабілізацыі сітуацыі яна была ў некалькі этапаў паніжаная і з 1 кастрычніка 2007 г. складала 10 % [7]. Галава Нацбанку Пётр Пракаповіч выказваў думку, што да канца 2007 стаўка рэфінансавання павінна была паніжанна да 9%[8]. Але з пачатку 2008 г. стаўка рэфінансавання зноў пайшла ў гору. Сусветны фінансавы крызіс, які пачаў свае шэсце па свету пры канцы 2008, толькі прыдаў новы імпульс да яе будучага росту. Сучасная стаўка складае 18% (апошняе павышэнне 22.6.2011[9]).
Дэвальвацыя беларускага рубля [правіць]
Дэвальвацыя 2009 года [правіць]
Нацыянальны банк РБ на 2 студзеня 2009 г. устанавіў новыя курсы валют. Так, курс долара ЗША ўстаноўлены на ўзроўні Br2650, еўра - Br3703, расійскага рубля - Br90,16. Такім чынам, рубель быў дэвальвіраваны на 20,5 працэнтаў.
Курсы змяніліся так (у дужках для параўнання — на 1 студзеня):
- 1 долар ЗША — 2.650 (2.200)
- 1 еўра — 3.703 (3.077,14)
- 1 расійскі рубель — 90,16 (76,89)
- 1 украінская грыўна — 329,19 (273,29)
Дэвальвацыя 2011 года [правіць]
24 мая 2011 года Нацыянальным банкам РБ курс беларускага рубля быў паўторна дэвальваваны да Br4930 за долар ЗША, г.зн. прыкладна на 56 %. Таксама курс еўра быў устаноўлены на ўзроўні Br6914,82, расійскага рубля — Br173,95[10].
Курсы змяніліся наступным чынам (у дужках для параўнання — на 23 мая):
- 1 долар ЗША — 4930,00 (3155,00)
- 1 еўра — 6914,82 (4516,00)
- 1 расійскі рубель — 173,95 (113,02)
- 1 украінская грыўна — 616,67 (394,97)
Беларускія банкноты 2000 год [правіць]
| Серыя 2000 [1] | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Выява | Намінал | Памер | Колер | Аверс | Рэверс | Увод у зварот | Вывад са звароту | ||
| 1 рубель | 110 x 60 mm | Зялёны | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі | Выведзена са звароту | 1 студзеня 2000 | 1 студзеня 2004 | |||
| 5 рублёў | Светла-чырвоны | Траецкае прадмесце | 1 ліпеня 2005 | ||||||
| 10 рублёў | Светла-фіялетавы | Стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі у Мінску | Вялікая выява ліку 10 | 1 сакавіка 2013 | |||||
| 20 рублёў | 150 x 69 mm | Аліўкава-жоўты | Нацыянальны банк Беларусі | Нацыянальны банк Беларусі | |||||
| 50 рублёў | Аранжава-чырвоны | Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасці | Мемарыял Брэсцкая крэпасць | ||||||
| 100 рублёў | Лёгкі зялёны | Нацыянальны Акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь | Сцэна з балета «Выбранніца» («Выбранніца») | ||||||
| 500 рублёў | 150 x 74 mm | Лёгкі карычневы | Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзу ў Мінску | Артысты | |||||
| 1000 рублёў | Лёгкі блакітны | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Карціна «Кветкі і садавіна» (фрагмент) | ||||||
| 5000 рублёў | Лёгкі фіялетавы | Палац спорту ў Мінску | Спорткомплекс «Раўбічы» | ||||||
| 10 000 рублёў | Ружовы | Панарама Віцебска | Летні амфітэатр у Віцебску | 16 красавіка, 2001 | |||||
| 20 000 рублёў | Шэры | Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі. | Гомель. | 2002 | |||||
| 50 000 рублёў | Нябесны блакітны | Мірскі замак. Гродзенская вобласць. | Дэкарацыі замка | 20 снежня 2002 | |||||
| 100 000 рублёў | Аранжавы | Нясвіжскі замак | Выгляд замка ў Нясвіжы | 15 ліпеня 2005 | |||||
| 200 000 рублёў | Зялёна-шэры | Мастацкі музей у Магілёве | Элементы дэкарацый музея | 12 сакавіка 2012 | |||||
| якасць малюначкаў — 0,7 пікселяў на міліметр. | |||||||||
Цікавыя факты [правіць]
Вельмі своеасаблівы выпадак двухмоўя ўяўляе сабой банкнота вартасцю 500 рублёў узору 1992 г.
Службовыя надпісы на банкноце выкананыя, як мае быць, на дзяржаўнай мове — беларускай. На аверсе банкноты намаляваная плошча Перамогі ў Мінску разам з першымі двума словамі лозунгу на рускай мове «Подвиг народа бессмертен», выкладзенага на адным з паўкруглых будынкаў вакол плошчы, адной з «візітных картак» Мінска. Газета «Гродненская ярмарка», якая паведаміла пра гэты факт у адным з ліпеньскіх нумароў 1994 г., адзначыла, што дзякуючы гэтаму дзвюхмоўю банкнота хутка ператвараецца ў каштоўны экспанат баністычных калекцый.
Гл. таксама [правіць]
Заўвагі [правіць]
- ↑ http://nn.by/1998/09/06.htm
- ↑ У 2005 годзе ўклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце выраслі на 56,5 %.
- ↑ Пракаповіч: Беларускі рубель можа стаць цалкам канвертоўным у 2010 годзе
- ↑ http://news.tut.by/economics/104901.html
- ↑ http://naviny.by/rubrics/finance/2008/01/09/ic_news_114_283537/
- ↑ http://www.nbrb.by/statistics/sref.asp
- ↑ http://news.tut.by/95329.html
- ↑ http://naviny.by/rubrics/finance/2007/05/10/ic_news_114_270476/
- ↑ Ставка рефинансирования повышается до 18% (руск.)
- ↑ Нацбанк Беларуси повысил курс доллара к белорусскому рублю на 56% — с 3.155 до 4.930, БелаПАН (23.05.2011)
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь
- Курсы штодня ўсталёўваныя Нацбанкам Беларусі (даступны архіў)
- Азначнікі коштаў па асобных галінах эканомікі — Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
- Прыватная калекцыя — выявы грошай узору 1992г
- IЗРОЙ Беларускi нумiзматычны партал