Інфляцыя
Інфляцыя (ад лац.: inflatio — уздуцце) — перапаўненне каналаў грашовага абарачэння лішняй грашовай масай. У пераважнай большасці выпадкаў наступствам інфляцыі з'яўляецца рост цэнаў і адпаведнае абясцэньванне грашовай адзінкі. Таму для вымярэння інфляцыі выкарыстоўваюцца розныя індэксы росту цэнаў (напр., рост спажывецкіх цэнаў), і наогул часта інфляцыя атаясамліваецца з ростам цэнаў, хаця гэта няправільна. Ва ўмовах, калі рост цэнаў стрымліваецца, напрыклад, адміністрацыйнымі мерамі, наступствам інфляцыі з'яўляецца дэфіцыт тавараў на рынку, перш за ўсё, тавараў масавага попыту.
Па дадзеных 2010 г., Беларусь адносіцца да ліку краін, у якіх інфляцыя склала 10-15 % за год.
Формы інфляцыі [правіць]
Тэрмін «інфляцыя» часта ўжываецца, калі размова ідзе аб падвышэнні цэнаў.
- Крэдытная інфляцыя — празмерны рост аб'ёму выдачы крэдытаў банкамі
- Індуцыяваная інфляцыя — інфляцыя, абумоўленая нейкімі эканамічнымі фактарамі
- Адміністрацыйная інфляцыя — інфляцыя, выкліканая адміністрацыйным кіраваннем цэнамі
- Сацыяльная інфляцыя — рост цэнаў пад уплывам росту выдаткаў, звязаных з новымі запатрабаваннямі спажыўцоў да якасці прадукцыі, аховы прыроды і г.д.
Гл. таксама [правіць]
- Эмісія грошай
- Індэкс спажывецкіх коштаў
- Індэксы коштаў і прыбытку
- Дэфляцыя, эканоміка
- Галапуючая інфляцыя
- Гіперінфляцыя
- Агфляцыя
- Стагфляцыя
- Біфляцыя
- Індэкс Біг-Маку
- Дэнамінацыя (эканоміка)
- Грашовая рэформа
- Правіла 72 (хуткая прыблізная ацэнка ўплыву інфляцыі на кошты)
- Таварны дэфіцыт
Спасылкі [правіць]