Давід Іосіфавіч Розеншэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давід Іосіфавіч Розеншэйн
Дата нараджэння 1903
Месца нараджэння

Давід Іосіфавіч Ро́зеншэйн (1903, Поразава, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — пасля 1960) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1920—1929 гадах сакратар Віленскіх гаркамаў КСМ Літвы і КПЗБ, 2-і сакратар Віленскага, сакратар Гродзенскага акруговых камітэтаў КПЗБ. Кіраваў цэнтральнай краёвай рэдакцыяй КПЗБ. З 1934 года рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і іншых выданняў КПЗБ і КСМЗБ на мовах насельніцтва Заходняй Беларусі. Тройчы (1921, 1929, 1936) арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на розныя тэрміны зняволення. З кастрычніка 1939 года супрацоўнік абласной газеты «Вольная праца» ў Беластоку, у Вялікую Айчынную вайну — падпольнай газеты «Wolna Polska» («Свабодная Польшча») і «Wolnosc» («Свабода»). У 1953—1959 гадах на журналісцкай рабоце ў Мінску.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]