Свіслацкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Свіслацкі раён
Герб
BIA Świsłocz COA.jpg
Сцяг
Flag of Śvisłač.gif
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Свіслач
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,64 %, руская 10,03 %
Размаўляюць дома: беларуская 39,25 %, руская 14,94 %[1]
Насельніцтва (2009)
19 539 чал.[1] (15-е месца)
Шчыльнасць 13,51 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 74,63 %,
палякі — 20,47 %,
рускія — 3,53 %,
іншыя — 1,37 %[1]
Канфесійны склад праваслаўныя, католікі, пратэстанты
Плошча 1 449,53[2] км² (10-е месца)
Вышыня над узр-м мора
 - Найвышэйшая кропка
 - Самая нізкая кропка

 242 м
 143 м
Свіслацкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Код аўта. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Свіслацкі раёнраён у складзе Гродзенскай вобласці.

Свіслацкі раён знаходзіцца на паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна - 1,4 тыс. кв.км. Насельніцтва - 22 тыс. чалавек. Цэнтр раёна - г. Свіслач. У складзе раёна гарадскі пасёлак Поразава, 152 сельскія населеныя пункты, 6 сельсаветаў і адзін пасялковы Савет.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф - узгорыста-раўнінны. Большую частку раёна займае Прыбужская раўніна, на паўднёвым усходзе - Ваўкавыскае ўзвышша. Пераважае вышыня 180-200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт раёна - 242 метры.

Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі, прызначаныя для вытворчасці грубай керамікі, торф.

Сярэдняя тэмпература студзеня -5 градусаў па шкале Цэльсія, чэрвеня 18 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 585 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 199 сутак.

Самыя вялікія рэкі раёна - Нараў, Рось, Свіслач, Зальвянка. Пераважаюць хваёвыя лясы, яны займаюць 49 % тэрыторыі раёна. На тэрыторыі раёна размешчана практычна палавіна Нацыянальнага парку Белавежская пушча, частка гідралагічнага заказніка Дзікае.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 40,9 % тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5 %). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі - мяса-малочная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Гайнаўка (Рэспубліка Польшча) - Свіслач - Ваўкавыск. Свіслач злучана аўтадарогамі з Гроднам, Поразавам, Ваўкавыскам.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурныя помнікі: корпус Свіслацкай гімназіі (1827), у вёсцы Грынявічы касцёл францысканцаў (1792), у вёсцы Гарнастаевічы сядзіба (2-я палавіна 19 ст.), у вёсцы Дабраволя царква драўлянага дойлідства (1861), у гарадскім пасёлку Поразава касцёл святога Міхаіла Архангела (1825).

Раён увайшоў у склад еўрарэгіёну «Белавежская пушча». Распрацаваны два турыстычныя маршруты: Свіслач — Ятвеск — Якушоўка — Нязбодзічы — Раманаўцы — Дабраволя — Жаркаўшчына — Ціхаволя — Нямержа; Свіслач — Вердамічы — Поразава — Грынявічы — Новы Двор.

Паўднёвую частку раёна займае Нацыянальны парк Белавежская пушча.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі