Даліна
З Вікіпедыя.
Даліна ракі ў Ісландыі
|
Гл.таксама: горная даліна. |
Далі́на — форма рэльефу, звычайна выцягнутай формы і выразна ніжэйшага ўзроўню, чым прылеглыя абшары, часцей за ўсё даліны ўзнікаюць у выніку эрозіі зямной кары рэкамі ці ледавікамі.
Пачатковай формай далін з'яўляюцца яры, што ўтвараюцца перыядычнымі вадатокамі.
У структуры даліны вылучаюць схілы і дно. У маладых далін дно бывае неразвітае і схілы падыходзяць да самай ракі.
Даліны дзеляцца:
- V-падобныя — выгляд нагадвае літару V, сустракаюцца ў горных частках рэк, вынік эрозіі ўніз.
- U-падобныя — выгляд нагадвае літару U, сустракаюцца ў раўнінных частках цячэння рэк, узнікае ў выніку дзеяння эрозіі ў бакі, ці ўздзеяння ледавіка на раўніны.
[правіць] У Сеціве
Даліна — сховішча мультымедыйных матэрыялаў

