Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў
Поўнае імя | Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 лістапада 2000[1] (23 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Данііл Мірошнікаў (нар. 1 лістапада 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў займацца футболам з 10 гадоў у родным Брэсце. Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў Брэст і стаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Перад сезонам 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, пазней прапусціў значны час, толькі з кастрычніка 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі.
У пачатку 2019 года разам з асноўнай камандай «Дынама» праходзіў перадсезонны збор у ААЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Руху»[3]. Аднак, у складзе не замацаваўся, правёў толькі адзін матч у Першай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Рух»[4] і на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[5]. 24 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:6), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба.
У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[6], аднак хутка зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі і быў паўторна адпраўлены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[7]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2021 года арэнда абаронцы ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана, але ўжо з брэсцкага «Руха»[8]. Заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[9].
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[10]. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[11], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[12]. Са студзеня 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскім клубам[13]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[14].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кастрычніку 2016 года прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2018 года таксама быў у складзе зборнай у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | дубль | Дынама | 9 | 6 | |
2018 | дубль | Дынама | 7 | 0 | |
2019 (1) | Д2 | Рух | 1 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | 1 | 0 | |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | 23 | 1 | |
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | 26 | 1 | |
2022 (1) | Д1 | Гомель | 3 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | Дынама | 11 | 0 | |
2023 | Д1 | Гомель | 6 | 0 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Daniil Miroshnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://dynamo-brest.by/player/daniil-miroshnikov
- ↑ Защитник брестского "Динамо" на правах аренды перешел в "Рух" (руск.). football.by (5 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Мирошников вернулся в брестское "Динамо" из аренды в "Рухе" (руск.). football.by (22 ліпеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Энергетик-БГУ" арендовал у брестского "Динамо" защитника (руск.). football.by (30 ліпеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Брестское "Динамо" продлило контракт с Мирошниковым и вновь отдало футболиста в аренду "Энергетику-БГУ" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Энергетик-БГУ" продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Даниил Мирошников вернулся в «РУХ» из аренды". Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» [руская]. 2021-12-14. Архівавана з арыгінала 2021-12-17. Праверана 2024-03-22.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (link) - ↑ Мирошников пополнил ряды "Гомеля" (руск.). football.by (18 сакавіка 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Гомель" отдал Мирошникова в аренду брестскому "Динамо" (руск.). football.by (18 ліпеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Четыре футболиста «Гомеля» вернулись из аренды (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (2 снежня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Даниил Мирошников тренируется с "Гомелем" (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Мирошников и еще два футболиста покинули "Гомель" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.