Джангітау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Джангіта́у (карач.-балк. Джангы тау — «Новая гара»), Джанга (груз. ჯანღა) — горная вяршыня ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўказскага хрыбта на мяжы Кабардзіна-Балкарыі (Расія) і Грузіі. Вышыня галоўнай вяршыні 5085 м. Гэта пятая па вышыні вяршыня расійскай часткі Каўказа, і другая ў Грузіі (пасля Шхары). Складзена з гранітаў. У раёне Джангітау бярэ пачатак адзін з самых буйных ледавікоў Безенгі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]