Джо Зайнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джо Зайнер
Дата нараджэння 8 лютага 1981(1981-02-08) (43 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці біяфізік, даследчык, блогер
Месца працы
Альма-матар
Сайт josiahzayner.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джо Зайнер (анг. Jo Zayner, нарадзіўся 8 лютага 1981 г. у шт. Індыяна) — амерыканскі біяхакер, мастак, навуковец, яскравы прадстаўнік грамадзянскай навукі і аматарскай біялогіі (DIYbio). Першым распрацаваў і пачаў прадаваць адмысловыя наборы ODIN, якія дазвалялі не дасведчаным у генетычнай інжынерыі людзям мадыфікаваць жывыя арганізмы, выкарыстоўваючы тэхналогію рэдагавання геному CRISPR[en].

Адукацыя і навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Джо Зайнер вырас на невялікай ферме ў штаце Індыяна, да 19 гадоў працаваў праграмістам у кампаніі Motorola[en]. Затым пайшоў навучацца ва Універсітэт Паўдневага Ілінойса[en], які закончыў з атрыманнем ступені бакалаўра ў біялогіі раслін. Пасля Зайнер працягнуў навучанне ў Апалачскім дзяржаўным універсітэце (Бун, шт. Пауночная Караліна), дзе атрымаў ступень магістра клетачнай і малекулярнай біялогіі. У 2013 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне біяфізікі ў Чыкагскім універсітэце. Затым на працягу двух гадоў Зайнер працаваў у якасці даследчыка ў Каліфарнійскім даследчым цэнтры Эймса, дзе займаўся пытаннямі дызайна марсіянскай калоніі.

У студзені 2016 года Зайнер запусціў краўдфандынгавую кампанію па збору сродкаў для выпуска набораў CRISPR/Cas, якія б дазвалялі шырокай грамадскасці эксперыментаваць з рэдагаваннем бактэрыяльнай ДНК. З гэтай мэтай была заснавана кампанія ODIN (Open Discovery Institute), якая мела чатырох супрацоўнікаў і размяшчалася у гаражы Зайнера. Галоўным дарадцам ODIN выступіў Джордж Чэрч, прафесар генетыкі Гарвардскай медыцынскай школы[en] і заснавальнік праекта PersonalGenomes.

Біяхакінг і грамадзянская навука[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2016 года Зайнер паспрабаваў правесці сабе поўную трансплантацыю фекальнага мікрабіёма, каб даведацца, ці можна з дапамогай гэтай працэдуры вылечыць свае страўнікава-кішэчныя захворванні. Гэты эксперымент быў задакументаваны і пазней ператвораны ў кароткаметражны дакументальны фільм Gut Hack[3][4].

У снежні 2016 года Зайнер стварыў флуарэсцэнтнае піва з дапамогай інжынерных дрожджаў, якія утрымлівалі зялёны флуарэсцэнтны бялок з мядуз. Пазней ODIN выпусціла спрошчаныя наборы, якія дазвалялі людзям ствараць свае ўласныя флуарэсцэнтныя дрожджы.

У 2019 годзе Зайнер запусціў адмысловы лекцыйны курс Bioengineering 101, які змяшчаў серыю навучальных відэа для тых, хто ўпершыню вывучае біятэхналогіі.

У 2020 годзе Зайнер і яшчэ некалькі чалавек, якія ўваходзілі ў біяхакерскую групу The Central Dogma Collective (CDC), выпрабавалі на сабе самаробную вакцыну супраць каранавіруса. Ва ўсіх удзельнікаў эксперымента быў атрыманы задавальняючы імунны адказ[5], усе дадзеныя і справаздачы аб гэтым доследзе былі зроблены адкрытымі для грамадскасці[6].

Мастацкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Chromochord

Мастацкія працы Зайнера (як майстра перфоманса) выстаўляліся ў Музеі сучаснага мастацтва Сан-Францыска[en], Смітсанаўскім музеі дызайну Купер Х’юіт[en], Музеі мастацтваў Філадэльфіі[en] і іншых.

Падчас вучобы ў Чыкагскім універсітэце Зайнер стварыў музычны інструмент Chromochord, у якім бялкі, адчувальныя да святла, узроўня кіслароду і знешняга ціску, генеравалі электрычныя сігналы, якія затым пераводзіліся ў музыку. Адзіны перфоманс з выкарыстаннем Chromochord быў праведзены ў Нью-Ёрку ў цэнтры cучаснага мастацтва MoMA PS1[en].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.the-odin.com/about-us/
  2. а б в г (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2020.
  3. New York Times Op Docs: Gut Hack. — New York Times
  4. Gut Hack. — IMDB
  5. Home-Made Covid Vaccine Appeared to Work, but Questions Remained. — Bloomberg
  6. Boston’s Murky World of Open-Source COVID-19 Vaccine Research. — digboston.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]