Біяфізіка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Біяфізіка (ад стар.-грэч.: βίος — жыццё, стар.-грэч.: φύσις — прырода):

  • профіль біялогіі, які вывучае фізічныя аспекты існавання жывой прыроды на ўсіх яе ўзроўнях, пачынаючы ад малекул і клетак і заканчваючы біясферай ў цэлым;
  • гэта навука аб фізічных працэсах, якія праходзяць у біялагічных сістэмах рознага ўзроўню арганізацыі і аб ўплыве на біялагічныя аб'екты розных фізічных фактараў. Біяфізіка заклікана выяўляць сувязі паміж фізічнымі механізмамі, якія ляжаць у аснове арганізацыі жывых аб'ектаў і біялагічнымі асаблівасцямі іх жыццядзейнасці.

Абагульнена можна сказаць, што біяфізіка вывучае асаблівасці функцыянавання фізічных законаў на біялагічным узроўні арганізацыі рэчыва.

«Найважнейшы змест біяфізікі складаюць: знаходжанне агульных прынцыпаў біялагічна значных узаемадзеянняў на малекулярным узроўні, раскрыццё іх прыроды ў адпаведнасці з законамі сучаснай фізікі, хіміі з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў матэматыкі і распрацоўка на аснове гэтага зыходных абагульненых паняццяў, адэкватна апісваць біялагічным з'явам».

Па наменклатуры ЮНЕСКА біяфізіка з'яўляецца раздзелам біялогіі і мае код 2406.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Біяфізіка як навука сфарміравалася ў сярэдзіне 20 стагоддзя. Першыя даследаванні біяфізічнага характару вядомы з 17 стагоддзя (працы французскага вучонага Дэкарта па вывучэнні органаў пачуццяў).

У 1791 годзе адкрыта жывёльная электрычнасць (італьянскі вучоны Л. Гальвані).

У 2-палове 19 стагоддзя нямецкія вучоныя Г. Гельмгольц і В. Вунт паклалі пачатак фізіялагічнай акустыцы і оптыцы.

У Расіі развіццю біяфізічных даследаванняў спрыялі працы І. М. Сечанава (біямеханіка рухаў, канец 19 ст.), П. П. Лазарава (іонная тэорыя ўзбуджэння, 1916), Г. М. Франка і С. Ф. Радыёнава (фізічны метад выяўлення звышслабага свячэння біяаб'екта, 1950-я гады).

У 1953 годзе англійскія вучоныя Дж. Кендру і М. Перуц адкрылі структуру міяглабіну і гемаглабіну.

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Станаўленне біяфізікі на Беларусі пачалося з даследаванняў М. М. Гайдукова і Ц. М. Годнева па фотасінтэзе (19241927).

Навукова-даследчыя работы па малекулярнай і мембраннай біяфізіцы вядуцца ў інстытутах НАН РБ (фотабіялогіі, біяарганічнай хіміі, біяхіміі, фізікі), БДУ, Гродзенскім і Віцебскім медыцынскіх інстытутах.

Высветлены прырода і інфармацыйная магчымасць УФ-флюарэсцэнцыі бялкоў (С. В. Конеў, Я. А. Чарніцкі), рэгуляцыя фотасінтэзу пры адаптацыі праз змяненне структурна-функцыянальнага стану хларапластаў (В. М. Іванчанка), раскрыты асаблівасці фатонікі малекулы хларафілу (Г. П. Гурыновіч, К. М. Салаўёў), залежнасці радыеадчувальнасці дэзоксірыбануклеапратэідаў ад колькасці міжмалекулярных кантактаў (А. М. Пісарэўскі, В. Т. Андрыянаў, С. М. Чаранкевіч), адкрыты новыя рэгулятарныя механізмы ў палачцы сятчаткі вока (І. Дз. Валатоўскі).

Праведзены даследаванні па матэматычнаму разліку канфармацыі поліпептыдаў і бялкоў (С. Г. Галакціёнаў), мембранна-структурным кантролі праліферацыі мікробных клетак (У. М. Мажуль), кааператыўных эфектах у пратэаліпасомах (П. А. Кісялёў), электрафізіялогіі расліннай клеткі (У. М. Юрын), структурнай і рэцэпторнай рэарганізацыі мембранаў мозга пры старэнні (С. Л. Аксёнцаў і А. А. Мілюцін).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8