Дзень саборнасці Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзень саборнасці Украіны (укр.: День соборності України)  — украінскае свята, якое адзначаецца штогод 22 студзеня ў дзень абвяшчэння Акту ўз’яднання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай рэспублікі, што адбылося ў 1919 годзе.

Афіцыйна ўва Украіне Дзень саборнасці адзначаецца з 1999 году.

Свята ўсталявана ва Украіне «…улічваючы вялікае палітычнае і гістарычнае значэнне аб'’днання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі для ўтварэння адзінай (саборнай) украінскай дзяржавы…» згодна з Указам Прэзідэнта Украіны «Аб Дні саборнасці Украіны» ад 21 студзеня 1999 года № 42/99[1].

Зноскі