Дзмітрый Алегавіч Нікуленкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Дзмітрый Нікуленкаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Алегавіч Нікуленкаў
Нарадзіўся 12 ліпеня 1984(1984-07-12) (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 87 кг
Пазіцыя разыгрывальнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь СКА Мінск
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
0000—2002 Палітэхнік[d]
2002—2004 Аркатрон Мінск
2004—2008 Вівэ Таўран Кельцы[d]
2008—2014 Дынама Мінск
2014—2018 БГК імя Мяшкова
2018—2020 СКА Мінск
Нацыянальная зборная[* 2]
2003— Беларусь Беларусь 119 (205)
Трэнерская кар’ера
2020— Беларусь СКА Мінск трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмі́трый Нікуле́нкаў (нар. 12 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст, разыгрывальнік. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2020). У цяперашні час працуе трэнерам у мінскім СКА.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за мінскія «Палітэхнік» «Аркатрон». У 2004 годзе перайшоў у польскі клуб «Вівэ», дзе правёў 4 сезоны і здабыў Кубак Польшчы. Пасля сезона 2007/08 перайшоў у мінскае «Дынама». Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова.

Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў брэсцкі клуб[2] і ў чэрвені 2018 года стаў іграком мінскага СКА[3].

У чэрвені 2020 года завяршыў кар’еру[4] і перайшоў на трэнерскую працу ў СКА.

Першую гульню за зборную Беларусі правёў 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі.

Жонка — Наталля Арцёменка[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Беларусі (9): 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018
  • Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2014, 2015, 2016, 2019
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы (3): 2005, 2007, 2008
  • Уладальнік Кубка Польшчы: 2006
  • Фіналіст Кубка Польшчы (2): 2007, 2008
  • Сярэбраны прызёр SEHA-лігі (2): 2014, 2015

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2003 3 7
2004—2008 0 0
2009 5 10
2010 0 0
2011 9 14
2012 15 32
2013 23 36
2014 15 31
2015 19 34
2016 10 7
2017 0 0
2018 10 14
2019 10 20
Усяго 119 205

Зноскі

  1. Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. (руск.)
  2. Вукич, Никуленков, Стойкович и еще три игрока покинули БГК (руск.). by.tribuna.com (1 чэрвеня 2018). Праверана 23 верасня 2018.
  3. Никуленков перешел в СКА (руск.). by.tribuna.com (5 чэрвеня 2018). Праверана 23 верасня 2018.
  4. Дмитрий Никуленков официально завершает карьеру (руск.). ska-minsk.by (18 чэрвеня 2020). Праверана 31 студзеня 2020.
  5. Nikulenkow po meczu Vive Targi z Dynamem: Sędziowie trochę pomagali. Vive Tauron Kielce. echodnia.eu (7 жніўня 2011). Праверана 9 кастрычніка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]