Дом Рубіна
Славутасць | |
Дом Рубіна | |
---|---|
| |
53°53′53″ пн. ш. 27°33′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Будаўніцтва | канец XIX — пачатак XX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000021 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Рубіна — будынак у Мінску, месціцца на вуліцы Валадарскага, 7. Пабудаваны ў канцы XIX — пач. XX стагоддзя.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны з цэглы ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя як даходны дом, належаў Якаву Рубіну. Стары адрас — Серпухаўская, 9[1]. Меў, як і цяпер, адзін адрас з суседнім домам Габрыловіча. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку месцілася Упраўленне VI аддзела перавозкі поштаў па чыгунцы[2].
Пасля Другой сусветнай вайны будынак страціў эркер і вежу.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Трохпавярховы накрыты пакатым двухсхільным дахам будынак з асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Плоскасць сцяны галоўнага фасада члянёная руставанымі лапаткамі і развітымі карнізнымі паясамі, якія падзяляюць фасад на 3 ярусы. У правай частцы фасада вузкі скразны праезд у двор. Бальшыня аконных праёмаў прамавугольнай формы, на 2-м і 3-м паверхах дэкараваныя ліштвамі з замковым каменем. Прамавугольныя вокны чаргуюцца з трохчасткавымі з лучковым завяршэннем у цэнтры. Па цэнтры месцяцца невялікія балкончыкі з агароджай (чыгуннае ліццё).
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Харальная сінагога і дом Рубіна, пач. XX ст.
-
Пач. XX ст.
-
Выява з газеты Савецкая Беларусь, 1927 г.
-
1933 г.
Зноскі
- ↑ Яхимович С. 1911, с. 138.
- ↑ Памятная книжка Минской губерніи на 1915 г. 1914, с. 88.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Вуліца Валадарскага. Дом № 7 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал С. В. Марцэлеў (гал. рэд.). — Мінск, 1988. — С. 215. — 333 с. — ISBN 5-85700-006-8.
- Памятная книжка Минской губерніи на 1915 г. Изданіе Минскаго Губернскаго статистическаго Комитета. — Минскъ: Губернская Типографія, 1914.
- Яхимович С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — 130 с.