Дом па Савецкай вуліцы, 17 (Гродна)
Славутасць | |
Дом па Савецкай вуліцы, 17 | |
---|---|
53°40′51″ пн. ш. 23°49′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1885 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000665 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па Савецкай вуліцы, 17 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў 1885 годзе.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
На 1-м паверсе размешчаны магазіны, 2-і выкарыстоўваецца пад жыллё. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты невысокім аднасхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная, ярусная. Паверхі падзелены 2 гарызантальнымі цягамі. У цэнтры праезд у двор. На 2-м паверсе балкон, які аб’ядноўвае 2 праёмы. Вышыня балконнай агароджы роўная адлегласці паміж цягамі. Аконныя праёмы лучковыя, у ліштвах. Завяршальны прафіляваны карніз з невялікім вынасам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 29. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Савецкай вуліцы, 17 (Гродна)