Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Карла Маркса, 20
52°05′43″ пн. ш. 23°41′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XIXXX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У савецкі час у будынку быў дзіцячы сад.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднапавярховы мураваны будынак. Пабудаваны як гарадскі асабняк. Вылучаецца з усёй забудовы вуліцы. Кампазіцыйны акцэнт дома чатырохкалонны дарычны порцік з трохвугольным франтонам, у тымпане якога — лучковы аконны праём. Па бакавых фасадах несапраўдныя порцікі з дарычнымі пілястрамі. Галоўны фасад фланкіраваны 2 паўкруглымі эркерамі, паміж якімі трохчвэртныя калоны дарычнага ордара. Будынак завершаны карнізам з паяском сухарыкаў.

Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Пятру Машэраву

На будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Пятра Машэрава, які жыў у ім 1955—1959 гадах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]