Пілястра
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ПІЛЯСТРА — (іт. pilastro ад лац.: pila калона, слуп), плоскі вертыкальны прамавугольны ў плане выступ на сцяне або слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны архітэктурнага ордэра, але пазбаўлены яе сярэдняй патоўшчанай часткі — энтазіса. Як дэкаратыўнае элементы пілястры шырока выкарыстоўваліся ў ордэрнай сістэме для вертыкальнага члянення сцен. Часам канструкцыйна ўмацоўвалі найбольш нагружаныя ўчасткі сцен. Упершыню паявіліся ў ордэрнай архітэктуры Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пілястра