Дом па вуліцы Кірава, 19 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Кірава, 19
53°53′49″ пн. ш. 27°33′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Архітэктар Г. Кавокін[d]
Дата пабудовы 1929 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000074шыфр 713Г000074
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Кірава, 19 — жылы будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кірава і Камсамольскай, 19/35. Пабудаваны ў 1929 г. (архіт. Г. Кавокін) з цэглы. Помнік жыллёвай архітэктуры з элементамі канструктывізму.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План дома

Чатырохпавярховы амаль П-падобны ў плане з цокальным паверхам будынак рытмічна спалучае рознавялікія аб’ёмы, злучаныя лесвічнымі клеткамі. Падоўжаны фасад на вул. Кірава мае сіметрычнае вырашэнне: цэнтральная і вуглавыя часткі размешчаны на адной лініі, прамежкавыя аб’ёмы вылучаны рызалітамі. Бакавыя крылы пабудаваны па тым жа прынцыпе. Фасады вырашаны надзвычай сціпла. Рытм прамавугольных аконных праёмаў розных памераў без абрамленняў адвольны. Балконы аформлены простымі агароджамі. 1-ы і 4-ы паверхі вылучаны карнізамі-перацяжкамі. Уваходы ў кватэры розных частак зроблены з інтэрвалам у паўпаверха. Унутраная планіроўка вырашана індывідуальна. Санітарныя блокі маюць натуральнае асвятленне. Канструкцыйная схема мяшаная — з папярочнымі і падоўжнымі нясучымі сценамі і элементамі каркаса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]