Дом па вуліцы Фралянкова, 11

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Фралянкова, 11
53°07′46″ пн. ш. 26°02′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000048шыфр 113Г000048
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Фралянкова, 11 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 11. Будынак выкарыстоўваецца пад музей Баранавіцкага аддзялення чыгункі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя у час забудовы ў 1905—1908 гадах тэрыторыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія. З чырвонай цэглы, мае нізкі цокаль, звонку напамінае будынак складаў або казармаў таго часу.

Аднапавярховы, прамавугольны ў плане з шыферным вальмавым дахам. Вокны і дзверы аздоблены арачнымі налічнікамі, у верхняй частцы будынка пад дахам выкарыстаны аплікацыйныя элементы ў выглядзе трохвугольнікаў, атрыманыя шляхам асобнай выступаючай кладкі цэглы. Тарцы сцен аздоблены пілястрамі. 5 комінаў сведчаць аб пячным ацяпленні.

Унутры часткова захавалася анфіладная планіроўка пакояў. З’яўляецца помнікам пашыранай на той час «цаглянай архітэктуры»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]