Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі
53°07′24″ пн. ш. 26°02′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Дата пабудовы 1991 год
Map

Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі — мемарыяльны комплекс у Баранавічах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе па загаду Сталіна ў Падмаскоўным горадзе Моніна быў сфарміраваны 203-і гвардзейскі полк цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў дальняй авіяцыі, які камплектаваўся найлепшымі лётчыкамі грамадзянскай і палярнай авіяцыі. Ужо ў пачатку жніўня 1941 года полк нанёс свой першы бомбавы ўдар на Берлін.

10 экіпажаў пад кіраўніцтвам камбрыга М. Вадап’янава паспяхова справіліся з гэтай задачай. 11 лётчыкаў палка сталі Героямі Савецкага Саюза. Пасля вайны да 1944 года полк размяшчаўся ў Баранавічах, дзе ў 1991 годзе, на тэрыторыі яго дыслакацыі, быў адкрыты мемарыяльны комплекс у памяць аб лётчыках палка. Комплекс быў адкрыты да 50-годдзя з моманту стварэння палка. У 2001 годзе ён быў асвечаны свяшчэннікам праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхіі Канстанцінам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры на невялікай гарызантальнай пляцоўцы, да якой вядуць ступені, усталявана вертыкальная ў плане частка сцяны, на якой зроблены выявы эмблемнага знака паветраных сіл і ордэнскай стужкі з лічбамі 1941—1991. Ад яе ўправа і ўлева адыходзяць стылізаваныя зубцы, падобныя да зубцоў Крамлёўскай сцяны, у якіх ва ўглубленнях пералічаны імёны Герояў Савецкага Саюза і загінуўшых лётчыкаў, якія змагаліся ў радах 203-га палка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.