Дом па праспекце Незалежнасці, 22

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 22
53°54′03″ пн. ш. 27°33′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў
Будаўніцтва 19491954 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000170шыфр 712Г000170
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па праспекце Незалежнасці, 22 — жылы дом у Мінску, размешчаны на праспекце Незалежнасці, паміж вуліцамі Леніна (№ 7) і Энгельса (№ 10). Пабудаваны ў 1949—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара М. Паруснікава. Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

У будынку размяшчаецца уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Партал

Аднолькавы паводле аб’ёмна-прасторавага і планіровачнага вырашэння з домам № 23, размешчаным насупраць. Пяціпавярховы П-падобны ў плане. На першым паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі (па 2 у кожным доме). Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі карнізамі на 3 ярусы. Ніжні ярус вырашаны ў буйной ордарнай пластыцы і члянёны на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, з інтэрвалам праз 2 аконныя праёмы. Масіўны ніжні ярус падкрэслены рустоўкай і буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі. На 4-м паверсе ў кампазіцыю фасада ўведзены балконы на кранштэйнах. Фасады завершаны масіўным карнізам і балюстрадай з пінаклямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]