Дражня (селішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дражня — селішча перыяду ранняга жалезнага веку каля вёскі Дражня Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Селішча знаходзіцца на левым беразе безназоўнай рэчкі (прыток р. Бярэзіны) на ўзвышшы. Вышыня над поплавам 3 м. Плошча каля 1га.

Выявіў у 1981 годзе М. У. Бычкоў, даследавала ў 1983 годзе Н. М. Дубіцкая на плошчы 244 м². У культурным пласце таўшчынёй 0,3—0,6 м былі адшуканы матэрыялы некалькіх эпох. Найбольш раннія знаходкі эпохі бронзы — крамянёвыя вырабы (скрабкі і ножападобныя пласціны) і абломкі посуду з кропкавым арнаментам. Абломкі неглянцаваных керамічных пасудзін адносяцца да І стагоддзя н.э. Трэць з іх пакрыта штрыхамі. Гэта сведчанне таго, што селішча знаходзілася ў зоне кантактаў плямёнаў зарубінецкай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Знойдзены фрагменты керамікі зарубінецкай культуры (больш за 90 % усіх знаходак) і невялікая колькасць керамікі з расчосамі 1-га тысячагоддзя н.э.[1]

Зноскі

  1. Селішча перыяду раняга жалезнага веку, в. Дражня(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 12 ліпеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]