Друшляк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Друшляк

Друшляк (ад ням.: durchschlagen[1] - прабіваць наскрозь) — прадмет кухоннай справы ў выглядзе маленькага рондаля або каўша з адтулінамі на дне (а часам і па баках).

Друшляк шырока выкарыстоўваецца на кухні пры падрыхтоўцы страў. Ён прызначаны для аддзялення вадкасці ад цвёрдых рэчываў, напрыклад, пасля варэння макаронаў, круп, бульбы і інш. Таксама друшляк выкарыстоўваецца для мыцця і прамывання ягад, грыбоў, дробнай садавіны і агародніны, а таксама адзялення тварогавай сыроваткі.

Часцей за ўсё друшляк вырабляюць з лёгкага металу, напрыклад, алюмінія. Таксама ёсць сталёвыя друшлякі, пакрытыя эмаллю, і друшлякі з нержавеючай сталі. Часам выкарыстоўваецца і пластмаса, але такія друшлякі не рэкамендуецца ўжываць для працэджвання гарачай прадукцыі.

Часта друшлякі вырабляюцца з адной доўгай ножкай або двума кароткімі вушкамі, размешчанымі на процілеглых баках.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.427

[правіць] Спасылкі

Commons

Шаблон:Kitchen-stub

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах