Платон

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Платон
Платон

Платон, Арыстокл (~427347 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф, адна з самых значных постацей філасофіі. Сын Арыстона і Перыкліёны, спачатку насіў імя Арыстокл.

[правіць] Жыццяпіс

Арыстакрат з паходжання, Платон быў вучнем Сакрата. Ен стаў сведкам смерці свайго настаўніка, калі той прыняў атруту. Пасля смерці настаўніка філосаф пачаў вандраваць.

У Сіцыліі Платон пазнаёміўся з Дыёнам, членам сям'і тырана Сіракузаў. Там ён вырашыў заняцца выхаваннем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Платона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філосаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.

Паводле падання, падчас плавання, карабель, на якім плыў Платон, пацярпеў крушэнне, і філосаф патрапіў у рукі злодзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Праз нейкі час ён быў выкуплены і вярнуўся ў Афіны. Там Платон заснаваў сваю знакамітую школу — "Акадэмію".

Платон памёр ва ўзросце 80 гадоў.

[правіць] Ацэнкі

Платон атрымаў прызнанне яшчэ пры жыцці, што дапамагло ягоным творам дайсці да нашых дзён. Гістарычная фігура Платона была заменена на ідэалізаванае уяўленне пра універсальнага філосафа ў школе неаплатанізму Плаціна (3 ст.)[1].

[правіць] Іканаграфія

Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі і лоб. У эпоху Адраджэння Платона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, следам за думкай антычных аўтараў[2]. Таму яго партрэтам лічылі прыгожую бронзавую галаву з павязкай на валасах (пазней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Платона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезлі ў Берлін са збораў Кастэлані ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшай, верагоднай іканаграфіі Платона. Адзначаецца, што від Платона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараванне ў даследчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжанне паміж формай і зместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Платона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым[1].

  1. 1,0 1,1 Партрэты...
  2. Такое меркаванне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Афінская школа». Партрэты...

Літ.:
  • Жана Эрш. "Філасофскае здумленне", Беларускі фонд Сораса, 1996 г.