Рамантызм
Рамантызм (фр.: romantisme) — мастацкая, літаратурная і інтэлектуальная плынь у еўрапейскай культуры, якая ўзнікла ў другой палове XVIII ст. у Заходняй Еўропе і уяўляе сабой рэакцыю на арыстакратычныя сацыяльныя і палітычныя нормы эпохі Асветніцтва і на яе навуковую рацыяналізацыю прыроды[1].
Змест |
Агульная характарыстыка [правіць]
Склаўся спачатку ў Германіі і Францыі, а потым распаўсюдзіўся на іншыя эўрапейскія краіны. Упершыню тэрмін «рамантызм» пачаў выкарыстоўваць нямецкі пісьменнік Э. Гофман. Асветніцкаму рацыяналізму і культу ведаў рацыяналізм супрацьпаставіў вышэйшую каштоўнасць духоўнага жыцця свабоднай асобы, якая жыве не розумам, а найперш моцнымі пачуццямі, страсцямі, фантазіяй і інтуіцыяй. Рамантыкі былі незадаволены рэальным светам, імкнуліся адмежавацца ад яго, таму шукалі выйсце ў вяртанні да старажытных вытокаў, міфалогіі, экзатычнага і загадкавага Усходу. У творчасці прадстаўнікоў рамантызму знайшлі адлюстраванне духоўная сіла і прыгажосць чалавека, індывідуалістычны бунт супраць мяшчанства, цікавасць да фантастычных сюжэтаў, імкненне да мастацкага асэнсавання і ідэалізацыі папярэдніх эпох. У галіне эстэтыкі рамантызм супрацьпаставіў ідэі «пераймання прыроды», якая культывавалася класіцызмам, прынцып пераўтварэння свету. Творы рамантычнага стылю звычайна мелі арыгінальную, наватарскую форму, нярэдка былі напоўнены шчымлівай настальгіяй па лепшых часах, а таксама пачуццём «сусветнага смутку».
У сваёй большасці рамантызм выявіўся ў выяўленчым мастацтве, музыцы і літаратуры, моцна ўплываючы на гістарыяграфію[2], адукацыю[3] і прыродазнаўства[4].
Рамантызм у літаратуры [правіць]
У галіне літаратуры найбольш яркімі фігурамі рамантызму з'яўляліся Дж. Байран, В. Гюго, Э. Гофман і інш.
Рамантызм у літаратуры быў прадстаўлены — драмай, навелай, лірыка-філасофскай і фантастычнай казкай, баладай, паэмай, раманам у вершах, у якім знікае мяжа паміж эпасам і лірыкай. У беларускай літаратуры рамантызм зарадзіўся пераважна пад уплывам польскіх рамантыкаў, якія паходілі з Беларусі — А. Міцкевіч, Ю. Крашэўскі. Іх літаратурныя сябры і паслядоўнікі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі, У. Сыракомля, В. Каратынскі, В. Дунін-Марцінкевіч пісалі на 2 мовах — польскай і беларускай. Разам з ананімнымі паэтамі 1-й паловы XIX ст. яны — пачынальнікі новай беларускай літаратуры.
Глядзіце таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Casey, Christopher (30 кастрычніка 2008). “Grecian Grandeurs and the Rude Wasting of Old Time”: Britain, the Elgin Marbles, and Post-Revolutionary Hellenism Foundations. Volume III, Number 1. Retrieved 2009-06-25.
- ↑ David Levin, History as Romantic Art: Bancroft, Prescott, and Parkman (1967)
- ↑ Gerald Lee Gutek, A history of the Western educational experience (1987)
- ↑ Ashton Nichols, "Roaring Alligators and Burning Tygers: Poetry and Science from William Bartram to Charles Darwin," Proceedings of the American Philosophical Society 2005 149(3): 304-315
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамантызм
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Напрамкі ў заходнім мастацтве | |
|---|---|
| Сярэднявечча | |
| Новы час |
Акадэмізм • Ампір • Барока • Маньерызм • Класіцызм • Неакласіцызм • Рэалізм • Рэнесанс • Ракако • Рамантызм • Сентыменталізм |
| Мадэрнізм |
|
| Сучаснае мастацтва |
Арте повера • Ар брют • Канцэптуалізм • Лэнд-арт • Мінімал арт • Маладыя брытанскія мастакі • Постмінімалізм • Неа-геа • Неапластыцызм • Неаэкспрэсіянізм • Оп-арт • Поп-арт • Сац-арт • Трансавангард • Стакізм |