Дэфармацыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дэфарма́цыя (лац. deformatio – скажэнне) – змяненне палажэння частак цела адносна адна адной.
Дэфармацыя ўзнікае, калі на цела дзейнічае сіла.
Адрозніваюць пругкую і пластычную дэфармацыі. Пры пругкай дэфармацыі цела пасля спынення дзеяння сілы, што выклікала дэфармацыю, самачынна вяртаецца да формы, якую яно мела да дэфармацыі. Пры пластычнай дэфармацыі цела, наадварот, захоўвае дэфармаваны стан і пасля спынення дзеяння сілы.
