Жамчужына Лаа-Цзы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жамчужына Лаа-Цзы, або жамчужына Алаха — самая буйная вядомая жамчужына ў свеце.

Жамчужына цікавай формы была знойдзена лаўцом жэмчугу 7 мая 1934 года на філіпінскім востраве Палаван. Яна ўтворана гіганцкай трыдакнай (Tridacna gigas). Вага жамчужыны складае 6,37 кг, дыяметр - 23,8 см. Кошт каля 40 млн долараў ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Cobb, W. D. 1939. The Pearl of Allah. Natural History, 44(4): 197-202