Жамэвю

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Жамэвю (фр.: Jamais vu — ніколі не бачанае) — стан, супрацьлеглы дэжавю, раптам надыходзячае адчуванне таго, што добра знаёмае месца або чалавек зусім табе не вядомыя. Усе веды пра іх імгненна і цалкам сціраюцца з памяці. Даследванні паказваюць, што адчуванне дэжавю хоць бы раз у жыцці зведвае да 97% чалавек. Жамэвю сустракаецца значна радзей. Але паўтаральныя крыптамнезіі (так называюць усе скажэнні памяці) урачы лічаць адным з сімптомаў псіхічнага засмучэння. Часцей за ўсё гэта шызафрэнія, эпілепсія, арганічны або старэчы псіхоз.

Сутнасць феномену[правіць | правіць зыходнік]

Па-першае, стан жамэвю «накрывае» чалавека зусім раптоўна і без аніякіх прычынаў, тады як у страты памяці (нават кароткачасовай) заўсёды ёсць фізіялагічныя прычыны (траўма, шок). Прыклад тыповага жамэвю: падчас гутаркі з блізкім сябрам нейкім невытлумачальным чынам уся інфармацыя пра яго на некалькі хвілін нібыта сціраецца з памяці. І добра знаёмы чалавек ўспрымаецца як першы сустрэчны. Праз некаторы час усё ўстае на свае месцы. У гэтай з'яве, уласна, няма відавочных перадумоў і няма ніякіх наступстваў. Другое ключавое адрозненне: пры страце памяці чалавек забывае што заўгодна і каго заўгодна, любы эпізод з мінулага або сапраўднага жыцця. Феномен жамэвю, насупраць, тычыцца толькі таго, што «тут, цяпер і менавіта гэта». Напрыклад, чалавек назірае даўно знаёмы яму пейзаж і ,раптам, менавіта яго на непрацяглы час «забывае». Вочы працягваюць перадаваць інфармацыю аб тым, што бачаць, у мозг, а той на некаторы час «адключаецца» ад прыняцця гэтай інфармацыі. Часам нешта падобнае здараецца з кампутарнымі сістэмамі, калі яны пачынаюць "падвісаць".

Феномен жамэвю, як і процілеглы яму феномен дэжавю, да сённяшняга дня застаецца загадкай для навукоўцаў. У першую чаргу цяжкасць даследавання гэтых феноменаў заключаецца ў тым, што іх немагчыма стварыць штучна ці змадэляваць у лабараторных умовах. Аднак некаторыя сучасныя спецыялісты схільныя тлумачыць гэтыя з'явы нестасоўкамі ва ўзаемадзеянні двух аддзелаў галаўнога мозгу, якія адказваюць за памяць і ўспрыманне інфармацыі. У адрозненне ад дэжавю феномен жамэвю сустракаецца ў людзей у дзесяткі разоў радзей.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]