Эпілепсія
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
| Эпілепсія | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | G40.-G41. | |
| МКХ-9 | 345 | |
| DiseasesDB | 4366 | |
| MedlinePlus | 000694 | |
| eMedicine | neuro/415 | |
Эпілепсія (грэч. έπιληψία ад έπιλαμβάνω — нападаю) — псіхічнае захворванне з хранічным цячэннем, якое характарызуецца прыступамі засмучэнняў свядомасці, што ў асноўным суправаджаюцца агульнымі курчамі.
Эпілептычны прыпадак пачынаецца раптоўна, часам у хворага ўзнікае прадчуванне яго (так званая эпілептычная аўра), галаўны боль, раздражняльнасць і да таго падобнае.
Адрозніваюць генуінную падучую хваробу (прыроджаная, праўдзівая, або эпілептычнага хвароба) і сімптаматычную (выкліканыя захворваннямі галаўнога мозгу — пухлінамі, траўмамі, хранічным алкагалізмам, інфекцыйнымі захворваннямі і інш.)
Пры эпілепсіі парушаецца дзейнасць нервовай сістэмы, змяняецца псіхіка, зніжаюцца разумовыя здольнасці.
Гэтак званы вялікі эпілептычны прыпадак суправаджаецца курчамі ўсёй мускулатуры, могуць спыніцца дыханне (твар становіцца сінім, з рота выцякае пена), наступіць міжвольныя мачавыпусканне і дэфекацыя. Пасля прыпадку хворы засынае.
Пры г. зв. малым прыпадку (доўжыцца некалькі секунд) засмучаецца свядомасць, але курчаў няма.
Існуюць таксама іншы формы эпілепсіі.
Лячэнне эпілепсіі з'яўляецца строга індывідуальным, комплексным.
Спасылкі [правіць]
- Факты пра эпілепсію, інстытут вывучэння эпілепсіі
- Даведнік па псіхіятрыі (1985) / Эпілепсія
- Знакамітыя людзі, якія пакутавалі эпілепсіяй
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Epilepsie(ням.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|
