Жылы раён Чыжоўка, Мінск
Чыжоўка, адзін з першых жылых раёнаў у Мінску, забудоўваўся з 1964 паводле адзінага плана. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада паміж МКАД і штучным Чыжоўскім вадасховішчам. З боку МКАД раён ахоплены 5-кіламетровай вуліцай Убарэвіча, спраектаванай з выгібам вялікага радыуса (што нехарактерна для вуліц папярэдніх часоў). Назву атрымаў ад былой вёскі Чыжоўка, якая тут знаходзілася.
У аснове архітэктурна-планіровачнай структуры — прынцып мікрараяніравання жылога раёна, аб’яднанага грамадска-гандлёвым цэнтрам. Дзве ўзаемна перпендыкулярныя магістралі — вуліцы Галадзеда і Ташкенцкая — падзяляюць тэрыторыю Чыжоўкі на тры мікрараёны. Забудову мікрараёнаў фарміруюць групы 5—9—12-павярховых буйнапанэльных і мураваных жылых дамоў, што чаргуюцца з участкамі школ і дзіцячых садоў. Комплекснае праектаванне Чыжоўкі дало магчымасць стварыць шырокую горадабудаўнічую кампазіцыю, раскрытую ў бок Чыжоўскага вадасховішча.
Важнае месца ў прасторавай арганізацыі раёна займае размешчаны на скрыжаванні галоўных вуліц грамадскі цэнтр, які ўключае прадпрыемствы і ўстановы культурна-бытавога і камунальнага абслугоўвання (кінатэатр, кафэ, бібліятэка, паліклініка, Дом быту, універсам). На беразе Чыжоўскага вадасховішча фарміруецца вялікі зялёны масіў — Парк імя 900-годдзя Мінска. На поўначы раёна размешчаны Мінскі заапарк.
[правіць] Некаторыя вуліцы
| Жылыя раёны Мінска | |
|---|---|
| Мінск | |
| Мікрараёны |
Азярышча • Акадэмгарадок • Ангарская • Аэрадромная • Баравая • Брылевічы • Вялікі Лес • Вясёлкавы • Вяснянка • Грушаўка • Дамброўка • Дражня • Дразды • Дружба • Захад • Зялёны Луг • Калядзічы • Каменная Горка • Кунцаўшчына • Курасоўшчына • Лошыца • Малінаўка • Малы Трасцянец • Масюкоўшчына • Міхалова • Навінкі • Паўднёвы Захад • Паўночны пасёлак • Пятроўшчына • Ржавец • Серабранка • Сокал • Сосны • Сцяпянка • Сухарава • Уручча • Усход • Усходні • Хмарынскія Пасекі • Цна • Цнянка • Чыжоўка • Чырвоны Бор • Шабаны |
| Глядзіце таксама | Праспекты Мінска • Адміністрацыйны падзел Мінска • Гістарычныя раёны Мінска • Вуліцы Мінска |