Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка
Житомирський державний університет імені Івана Франка
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Житомирський державний університет імені Івана Франка
Міжнародная назва Zhytomyr Ivan Franko State University
Заснаваны 1919
Студэнты 7 000
Размяшчэнне Жытомір
Юрыдычны адрас вул. Вялікая Бэрдычыўская 40, Жытомір, Украіна
Сайт zu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франкаукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Жытоміры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя стварэння вучэльні звязаная з Жытомірскай мужчынскай гімназіяй, адкрытай 1 студзеня 1833 года, на базе якой 16 кастрычніка 1919 года быў адкрыты інстытут — першая вышэйшая навучальная ўстанова ў краі. Ён атрымаў у спадчыну матэрыяльную базу гімназіі, яе бібліятэку, музей, метэаралагічную станцыю. Спачатку ён называўся Валынскім настаўніцкім інстытутам, а пасля - Жытомірскім педагагічным інстытутам. За ўсю сваю гісторыю ён неаднаразова мяняў назву. У 1926 годзе адзначала 70-годдзе з дня нараджэння Івана Франка. Урад УССР прыняў рашэнне аб прысваенні яго імені Жытомірскаму інстытуту народнай адукацыі. У 1999 годзе Жытомірскі педагагічны інстытут імя Івана Франка быў рэарганізаваны ў Жытомірскі педагагічны універсітэт імя Івана Франка, а ў 2004 годзе - у Жытомірскі дзяржаўны універсітэт імя Івана Франка.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут замежнай філалогіі
  • Інстытут педагогікі
  • Інстытут філалогіі і журналістыкі
  • Гістарычны факультэт
  • Прыродазнаўчы факультэт
  • Сацыяльна-псіхалагічны факультэт
  • Фізіка-матэматычны факультэт
  • Факультэт фізічнага выхавання і спорту

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]