Жытомірскі трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жытомірскі трамвай
Трамвайная сістэма
Краіна Украіна
Горад Жытомір
Дата адкрыцця 1897 — конны грузавы трамвай
1899 — электрычны пасажырскі трамвай
Колькасць маршрутаў 1
Колькасць трамвайных паркаў 1
Колькасць трамвайных паркаў у перыяд максімальнага развіцця 2
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў Tatra KT4, Tatra T4
Тып сілкавання электрычны ад паветранага кантактнага провада
Кампанія-перавозчык КП «Жытомірскай трамвайна-тралейбуснае Упраўленне»
Сайт кампаніі КП «Жытомірскай трамвайна-тралейбуснае Упраўленне»

Жытомірскі трамвай — вузкакалейная сістэма электрычнага трамвая, якая дзейнічае ў горадзе Жытоміры. Калісьці трамваі былі асноўным транспартам губернскага Жытоміра, але пасля, у савецкі перыяд, ад развітой сістэмы застаўся толькі адзін маршрут.

Маршруты[правіць | правіць зыходнік]

№ 1 (Кіеўская лінія)[правіць | правіць зыходнік]

«Чыгуначны вакзал — Вул. Кіеўская — Саборная плошча». Быў аднакалейным, з 4 раз’ездамі. На Прывакзальнай плошчы (на месцы сучаснага дзевяціпавярховіка) знаходзілася кальцо. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны).

№ 2 (Чуднаўская лінія)[правіць | правіць зыходнік]

«Саборная плошча — Набярэжная р. Цецярэў — Л. Качыньскага (да рэчкі)». Быў аднакалейным, самым кароткім маршрутам Жытоміра, такім чынам, не меў раз’ездаў. Праз тое, што часта зімой трамвай не мог выехаць наверх, часам рух спыняўся. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны).

№ 3 (Бердычэўская лінія)[правіць | правіць зыходнік]

«Саборная плошча — Вул. Вялікая Бердычэўская — Габрэйская бальніца». Маршрут быў аднакалейным, меў 2 раз’езды. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны).

№ 4 (Вільская лінія)[правіць | правіць зыходнік]

«Старавільская вуліца — Вялікая Бердычэўская вуліца — Вільска-шасэйная вуліца». Маршрут быў аднакалейным з двума раз’ездамі. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны).

№ 5 (Маскоўская лінія)[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Перамогі — вуліца Міхася Грушэўскага — вуліца Нябеснай сотні — вуліца Барыса Тэна — вуліца Усходняя — вуліца Каралёва — Вуліца С. Параджанава (льнокамбінат). Адзіны маршрут, які дзейнічае сёння. Двухкалейная лінія. Без нумара, калісьці — маршрут № 5.

Кошт праезду[правіць | правіць зыходнік]

Кошт квітка — 2 грыўны. Квіткі рэалізуюцца ў кандуктара. Існуюць таксама месячныя праязныя карткі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Схемы

Фотографии